18 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайная вакансія: у Гомелі патрабуюцца курцы

13
Незвычайная вакансія: у Гомелі патрабуюцца курцы

Што да заробку, ён абмяркоўваецца на гутарцы.

«Калі вы выпівалі на працы, вас звольнілі, вам няма за што ехаць дадому, жонка не пускае на парог, а ў рэзюмэ нічога добрага напісаць нельга - звяртайцеся». Менавіта так гучыць тэкст незвычайнай вакансіі, размешчанай на адным з сайтаў.

Працадаўца абяцае штодзённую аплату. Усё, што трэба будзе рабіць работніку - паліць цыгарэты розных марак для даследавання тытунёвых брэндаў.

Акрамя таго, кампанія прапануе бонус - алкагольныя напоі, так бы мовіць, для дадатковай матывацыі.

Як паведаміў працадаўца інтэрнэт-парталу FreeNews, заявак на гэтую вакансію вельмі шмат. Праўда, бяруць яны далёка не ўсіх, толькі самых заядлых курцоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках