28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей плануе развівацца разам з Намібіяй

25
Макей плануе развівацца разам з Намібіяй
Уладзімір Макей

МЗС Беларусі зацікаўлены ў развіцці стасункаў з Намібіяй «ва ўсіх сферах».

Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на перамовах з намесніцай прэм'ер-міністра – міністркай міжнародных дачыненняў і супрацоўніцтва Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітвай, піша БелТА.

Уладзімір Макей акрэсліў цікавасць беларускага боку да ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як палітыка, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, адукацыя.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што візіт Нетумба Нандзі-Ндаітвы з'яўляецца першым візітам на высокім узроўні ў гісторыі двухбаковых стасункаў. Гэта сведчыць пра тую ўвагу, якую бакі надаюць патрэбе развіцця плённага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Упэўнены, што ваш візіт будзе арыентаваны на дасягненне канкрэтных вынікаў і стане важнай старонкай у нашых стасунках", - адзначыў Уладзімір Макей.

Паводле вынікаў перамоў у Менску бакі маюць намер падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж замежнапалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, што тычыцца правядзення палітычных кансультацый.

Міністр замежных спраў адзначыў неабходнасць вызначэння часу і месца для правядзення першых такіх кансультацый. У сваю чаргу Нетумба Нандзі-Ндаітва падзякавала беларускаму боку за гасціннасць і спрыянне ў арганізацыі насычанай праграмы візіту. "Мэта майго візіту - умацаваць двухбаковыя стасункі паміж краінамі", - заявіла яна, падкрэсліўшы цікавасць Намібіі да развіцця стасункаў з Беларуссю ў розных сферах.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках