20 красавiка 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У хакейным «Дынама» змяніўся генеральны дырэктар

12
У хакейным «Дынама» змяніўся генеральны дырэктар
Анатоль Курылец
ФОТА: TOMIN.BY

Анатоль Курылец змяніў на гэтай пасадзе Паўла Бурбу.

Намеснік генеральнага дырэктара ў бяспецы ХК «Дынама-Мінск» Анатоль Курылец прызначаны генеральным дырэктарам клуба. Раней цягам года пасаду в.а. гендырэктара займаў Павел Бурба.

Прызначэнне пракаментаваў старшыня назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск» Ігар Шуневіч, які сёння прэзентаваў Анатоля Адамавіча калектыву клуба, піша tut.by.

- Сітуацыю, пры якой больш за год хакейны клуб працуе без генеральнага дырэктара, здаровай не назавеш. Сябры назіральнай рады не аднойчы выказвалі ўстурбаванасць такім становішчам, прапаноўваліся розныя варыянты, як можна было б запоўніць кіраўнічы вакуум. У выніку мы прыйшлі да аптымальнай, на мой погляд, пастановы - прызначыць на адказную пасаду чалавека, які мае велізарны кіраўнічы і жыццёвы досвед. Прапанаваная кандыдатура аднагалосна зацверджаная наглядальнай радай.

Анатоль Адамовіч прайшоў вялікі шлях у органах правапарадку ад камандзіра ўзвода да намесніка міністра ўнутраных спраў. Апошнія паўтара года ён займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара ў бяспецы ХК «Дынама-Мінск».

За гэты час Курылец паспеў паглыбіцца ва ўсе кірункі дзейнасці клуба, вывучыць унутраныя адміністрацыйныя і камерцыйныя працэсы. У ходзе службовых выпраў ён наведаў больш за дзясятак арэн КХЛ, наладзіў сувязі з кіраўнікамі Лігі ды іншых клубаў. У 2016 годзе ён курыраваў правядзенне ў Менску міжнароднага семінара «Актуальныя пытанні гарантавання бяспекі пры правядзенні матчаў Чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі - Чэмпіянату Расеі ў хакеі сезону 2016/2017 гадоў». Семінар быў высока ацэнены кіраўніцтвам КХЛ.

Прызначэнне Анатоля Адамавіча не прадугледжвае рэвалюцыйных змен у стратэгіі развіцця клуба, вызначанай наглядальнай радай. «Дынама-Мінск» будзе рухацца ў выбраным кірунку, дамагаючыся высокіх спартыўных вынікаў і працягваючы заставацца базавым клубам нацыянальнай каманды.

Павел Леанідавіч Бурба, які выконваў абавязкі генеральнага дырэктара, працягне працу ў клубе і будзе курыраваць спартовы кірунак, кіраванне маркетынгу і камерцыйных праектаў і прэс-службу.

Пасада генеральнага дырэктара клуба - гэта, перш за ўсё, адказнасць. Перад «Дынама-Мінск» пастаўленыя сур'ёзныя задачы на гэты сезон - спартыўныя і камерцыйныя. Веру, што Анатоль Адамовіч справіцца з імі.

Анатоль Курылец. Ураджэнец (18.11.1967) вёскі Ляхавічы (Жыткавіцкі раён) Анатоль Курылец з адзнакай скончыў Пермскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР і Вайсковую акадэмію імя М.В. Фрунзе, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. Прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра часткі.

З 2005 года працаваў у органах унутраных спраў, быў намеснікам начальніка Управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З 2009 года быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі.

Апекаваўся кірункам камплектавання АУС, прафесійнай і баявой падрыхтоўкай асабовага складу, міжнародным супрацоўніцтвам, навучальнымі ўстановамі МУС, ўправай інфармацыі і грамадскіх сувязяў, рэдакцыі газеты «На страже» і часопіса «Міліцыя Беларусі». З 2015 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара ў бяспецы ХК «Дынама-Мінск». Узнагароджаны нагрудным знакам "Ганаровы супрацоўнiк МУС», медалямі «За бездакорную службу» трох ступеняў, «80 гадоў беларускай міліцыі», «90 год мiлiцыi Беларусi», «За дасягненні ў ахове грамадскага парадку», знакамі «За самаадданую службу» дзвюх ступеняў, «За дасягненні ў вайсковай службе» I ступені МУС Расеі, і іншымі ўзнагародамі Беларусі і дзяржаў СНД.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках