26 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падрыхтаваў новыя льготы для «мотавелазавода»

32
Лукашэнка падрыхтаваў новыя льготы для «мотавелазавода»
Фота: onliner.by

Дзяржава зноў ахвочая выдаткаваць грошы падаткаплатнікаў на сумнеўную «мадэрнізацыю».

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда праінфармаваў Лукашэнку аб становішчы на ТАА «Мотавелазавод», стане вытворчасці і сітуацыі ў працоўным калектыве. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Было адзначана, што завод ні пры якіх абставінах зачыняць нельга, на ім трэба наладзіць паўнавартасную вытворчасць, гаворыцца ў паведамленні.

ТАА «Мотавелазавод» было створанае неўзабаве пасля арышту асноўнага акцыянера ААТ «Мотавела» Аляксандра Мураўёва. Заснавальнікамі новага прадпрыемства выступілі комплекс «Мінск-Арэна» і доследна-механічны завод, галоўным акцыянерам якога з'яўляецца Менгарвыканкам.

Каб забяспечыць выраб прадукцыі, «Мотавелазавод» узяў у арэнду за невялікую плату ў «Мотавела» вытворчыя лініі, якія засталіся ў адным зборачным цэху. Лукашэнка паставіў задачу захаваць брэнды «Аист» і «Мінск».

«Мотавелазавод» распрацаваў бізнэс-план новай вытворчасці. «Далей ён мае прайсці комплексную экспэртызу ў Мінэканомікі і Мінфіне, бо ў праекце ўказу ёсць ільготы», - распавяла tut.by інфармаваная крыніца. Акрамя таго, ідзе пошук крыніц фінансавання.

У гэтым жа годзе менскі мотавелазавод рэалізуе блізу 80 тысяч ровараў, а ў наступным плануе павялічыць гэтую лічбу да 110 тысяч. Аднак пункт бясстратнасці - продаж 250-300 тысяч ровараў за год, тлумачылі інфармаваныя крыніцы. Ва ўладных колах даволі распаўсюджанае меркаванне, што гэтую вытворчасць танней спыніць, раз ужо Беларусь безнадзейна адстала ў вырабе ровараў.

21 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Менска пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Мураўёва. Прэтэнзіі банкаў да групы кампаній «Мотавела» дасягнулі 73 млн еўраў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках