24 красавiка 2024, Серада, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маравецкі: У Польшчы і Беларусі ёсць шмат сфер для супрацоўніцтва

1
Маравецкі: У Польшчы і Беларусі ёсць шмат сфер для супрацоўніцтва

Віцэ-прэм'ер, міністр развіцця і фінансаў Матэуш Маравецкі наведаў Беларусь.

Ёсць шмат сфер для супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі сказаў віцэ-прэм'ер падчас свайго аднадзённага візіту ў Менск, паведамляе «Радыё Польшча».

У беларускай сталіцы польскі міністр сустрэўся з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Абодва палітыка падкрэслілі, што гандлёвы абмен паміж краінамі, эканамічнае супрацоўніцтва - гэта найлепшая дарога да паглыблення супрацоўніцтва таксама ў іншых сферах.

Таксама польскі віцэ-прэм'ер узяў удзел у XX Польска-беларускім эканамічным форуме. Падчас свайго выступу Матэуш Маравецкі адзначыў, што Польшча, як і Беларусь, з'яўляецца памежнай краінай, і гэта можна выкарыстаць.

«Польшча - гэта памежная краіна для Еўразвязу і транзітная дзяржава на ўсход. Беларусь - гэта памежная краіна для Еўразійскага саюза, якая адкрывае дарогу на захад», - сказаў ён.

Паводле звестак за першае паўгоддзе, Польшча з'яўляецца трэцім гандлёвым партнёрам для Беларусі і дзевятым інвестарам. Для Беларусі Польшча з'яўляецца шостым рынкам у аб'ёме экспарту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках