20 красавiка 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі: Я гатовы вярнуцца ў кіеўскае «Дынама»

4
Арцём Мілеўскі: Я гатовы вярнуцца ў кіеўскае «Дынама»
Арцём Мілеўскі

Нападнік «Тосна» не выключыў такой магчымасці, але спачатку трэба выканаць важныя задачы ў расейскім клубе.

Нападнік «Тосна» Арцём Мілеўскі, які ў гэтым сезоне перабраўся ў расейскі чэмпіянат, не губляе надзеі аднойчы зноў надзець футболку кіеўскага «Дынама».

«Цяпер усё пішуць: вось, Мілеўскі паехаў у «Тосна», паехаў у Расею, але пры гэтым ніхто не піша, што ва Украіне не было ніводнай годнай прапановы. Натуральна, я гатовы вярнуцца ў «Дынама» Кіеў. Гэта мой родны клуб, я сто разоў ужо пра гэта казаў і буду казаць. Таму ўсё магчыма ў гэтым жыцці.

Я прывык гуляць і дамагацца вынікаў з камандамі, якія змагаюцца за чэмпіёнства, ставяць перад сабой максімальныя задачы. Цяпер у «Тосна» задача выйсці ў прэм'ер-лігу. Перагаварылі з генеральным дырэктарам клуба Вячаславам Мацюшэнкам і з маім агентам і наважылі, што задача стаіць сур'ёзная і цалкам выканальная.

Таму я прыйшоў сюды, каб дапамагчы камандзе яе выканаць. Пакуль у мяне ўсё атрымліваецца, дай бог, каб да канца траўня мы вырашылі задачу», - цытуе Мілеўскага tribuna.com.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках