29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беласточчыне пройдуць канцэрты «Бардаўскай восені»

На Беласточчыне пройдуць канцэрты «Бардаўскай восені»

Асноўныя падзеі фестывалю адбудуцца ў Бельску Падляскім, у пятніцу і суботу 28-га і 29-га кастрычніка.

Набліжаецца ХХІІІ фестываль «Бардаўская восень». З 27 кастрычніка, у мястэчках і гарадах Беласточчыны пачынаюцца акустычныя канцэрты бардаў і калектываў з Беларусі і Падляшша, паведамляе «Радыё Рацыя».

Традыцыйна асноўныя падзеі фестывалю пройдуць у Бельску Падляскім, у пятніцу і суботу 28-га і 29-га кастрычніка. Акрамя канцэртаў музычных зорак, пройдзе там конкурсная частка фестывалю, лаўрэаты якой атрымаюць між іншым гран-пры цэнтра «Шчыты», узнагароду Беларускага Радыё Рацыя і ўзнагароду «Бельскай Кааліцыі».

Галоўны арганізатар «Бардаўскай Восені», старшыня цэнтра «Шчыты», Ігар Лукашук кажа:

«Галоўнае - паказаць беларускую музыку, не толькі рок-музыку, не толькі фальклор або фолк, але таксама і пакладзеную на музыку паэзію або аўтарскую песню. Другая мэта фестывалю - даць магчымасць маладым беларусам і з Беларусі, і з Беластока паспрабаваць сябе як музыку менавіта ў гэтым музычным кірунку. А таксама паказаць нашай Падляскай публіцы найбольш вядомых выканаўцаў з Беларусі».

Удзел у цяперашняй конкурснай часткі возьмуць дзевяць выканаўцаў з Беларусі і два выканаўцы з Беластока.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках