29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Мы ўжо дамагліся свайго

Зміцер Дашкевіч: Мы ўжо дамагліся свайго
ФОТА: SVABODA.ORG

Усё роўна, што скажа Міністэрства культуры - беларусы ўжо выбралі бел-чырвона-белы сцяг.

Актывіст «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавёў, што 10,5 тысячы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці перададуць у Міністэрства культуры ўжо 26 ці 27 кастрычніка, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Зараз заканчваецца фільтраванне падпісных лістоў, і некаторыя з іх давялося адкласці ў бок. Дзесьці яны былі няправільна запоўненыя, таму мы наважылі такія палічыць несапраўднымі. А наогул атрымалася, што за месяц за бел-чырвона-белы сцяг падпісалася прыкладна 10,5 тысячы чалавек, - распавёў ён.

- Дакладна невядома, калі перададзіце іх у Міністэрства культуры?

- Магчыма, 26 кастрычніка, але, калі ў гэты дзень будзе абвешчана пастанова аб справе Эдуарда Пальчыса, то перанясем паход у Мінкульт на наступны дзень. Па-першае, не варта дзве інфармацыйныя падзеі сумяшчаць у адзін дзень. Па-другое, нашы актывісты будуць ля суда, дзе праходзіць працэс над Пальчысам.

- На якую рэакцыю чыноўнікаў вы разлічваеце?

- Тут бессэнсоўна загадваць. Мы проста зрабілі сваю справу, а значыць ужо дасягнулі пэўнага выніку.

Паглядзім, ці хопіць смеласці ў дзяржавы прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках