20 красавiка 2024, Субота, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за ўсё ў інтэрнэце беларусы шукаюць зніжкі

Больш за ўсё ў інтэрнэце беларусы шукаюць зніжкі

Крызіс сур'ёзна ўдарыў па бюджэце беларускай сям'і.

Беларускія карыстальнікі ўсё часцей шукаюць магчымасці зэканоміць на пакупках. Колькасць запытаў, якія змяшчаюць слова «промакод» у верасні 2016 года вырасла ў 2,4 разы з 4 да 11 тысяч запытаў у параўнанні з аналагічным перыядам летась, піша ej.by.

«Узрослая патрэба ў зніжках - гэта палка з двума канцамі, - мяркуе спецыялістка беларускага рынку міжнароднай платформы смарт-шопінгу Picodi.com Наталля Ібрагімава. - З аднаго боку, сітуацыя з беларускім рублём прымушае людзей шукаць больш выгадныя спосабы здзяйснення пакупак. З іншага боку беларускі рынак інтэрнэт-гандлю развіваецца, і такія інструменты фармавання лаяльнасці да брэнда як промакоды і купоны толькі нядаўна сталі прыкметнымі на рынку».

На гэты момант у байнэце працуе больш за 11 тысяч інтэрнэт-крам. Насуперак чаканням, звязаным з увядзеннем ліміту на пасылкі з-за мяжы, колькасць пасылак з міжнародных знізілася нязначна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках