19 красавiка 2024, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытая таямніца Бярмудскага трыкутніка

5
Раскрытая таямніца Бярмудскага трыкутніка

Амерыканскія метэаралогіі патлумачылі анамалію эфектам незвычайных «аблокаў-авіябомбаў».

Амерыканскія метэаролагі далі магчымае тлумачэнне існавання анамальнай вобласці на поўдзень ад Маямі.

Адпаведнае відэа даступнае на сайце The Independent, піша lenta.ru.

Аналіз спадарожнікавых здымкаў паказаў прысутнасць над анамальнай зонай у Атлантычным акіяне аблокаў шасцікутнай формы, якія, на думку навукоўцаў, адыгрываюць ролю «авіябомбаў».

Выбухаючы над Бярмудскім трыкутнікам, яны фармуюць магутныя плыні паветра, накіраваныя ўніз, да акіяну. Узаемадзеянне атмасферных хваляў, на думку навукоўцаў, прыводзіць да утварэння турбулентных зон, куды могуць трапіць самалёты і караблі.

З Бярмудскім трыкутнікам, вяршыні якога размешчаныя ў Фларыдзе, на Бярмудскіх выспах і ў Пуэрта-Рыка, звязаныя легенды пра бясследнае знікненне марскіх і паветраных суднаў. Магчымая анамалія, наяўнасць якой прызнаецца не ўсімі навукоўцамі, тлумачыцца рознымі спосабамі, у тым ліку складанымі ўмовамі надвор'я і уплывам іншапланетнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках