29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макфол: Пуцін усвядоміў паразу Трампа на выбарах у ЗША

1
Макфол: Пуцін усвядоміў паразу Трампа на выбарах у ЗША
Майкл Макфол

Кіраўнік РФ прызнаў, што Трамп саступіць у выбарах, і таму змяняе стратэгію і «адступае».

Былы амбасадар ЗША ў РФ Майкл Макфол заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін змяніў стратэгію, бо зразумеў, што Дональд Трамп саступіць на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

«Расейцы не ідуць, бо Пуцін не дурань. Ён разумее, што Трамп саступіў. Цяпер яны адступаюць. Разумна», - напісаў ён у Twitter, піша РБК.

Напярэдадні Макфол назваў Wikileaks расейскім «замежным агентам». Ён заявіў, што пара ўжо спыніць спасылацца на сайт як на навінавы рэсурс. «Ці могуць людзі спыніць спасылацца на WikiLeaks як на навінавую арганізацыю? Яны - замежныя агенты, якія падтрымліваюцца Расеяй і публікуюць скрадзеныя звесткі», - заявіў экс-прадстаўнік ЗША ў Расеі.

На рэпліку Макфолу ў Twitter адрэагавалі прадстаўнікі сайта. Яны заявілі, што WikiLeaks - незалежная медыяарганізацыя, якая цалкам фінансуецца за кошт сваіх чытачоў і прыбытку ад продажу фільмаў і кніг.

Пазней Макфол таксама дадаў, што многія людзі не выступаюць з публічнай крытыкай WikiLeaks праз тое, што асцерагаюцца выцеку сваіх асабістых звестак.

Афіцыйныя асобы ЗША раней неаднаразова вінавацілі Расею ў датычнасці да кібератак на сайты амерыканскіх палітычных партый і арганізацый.

Падчас трэціх прэзідэнцкіх дэбатаў кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан заявіла, што ўрад Расеі займаецца шпіянажам супраць ЗША, узломвае сайты і паштовыя скрыні грамадзян ЗША і затым перадае гэтыя звесткі WikiLeaks.

На наступны дзень на партале WikiLeaks упершыню былі апублікаваныя электронныя паведамленні, якія былі адпраўленыя і атрыманыя дзейным прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам ад аднагоса стратэгаў Дэмакратычнай партыі ЗША Джона Падэсты, а ў суботу, 22 кастрычніка, на WikiLeaks з'явілася перапіска Падэсты і кіраўніка перадвыбарчага штаба кандыдаткі ад дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках