24 красавiка 2024, Серада, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія футры ніхто не хоча насіць

19
Беларускія футры ніхто не хоча насіць
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Складскія запасы айчынных футраў амаль у 30 разоў перасягаюць месячныя аб'ёмы вырабу.

Прамысловая вытворчасць паступова скарачае адставанне ад леташніх вынікаў (мінус 1,7% па выніках студзеня-верасня супраць мінус 1,8% і мінус 2% за восем і сем месяцаў адпаведна), але запасы складоў застаюцца на высокім узроўні агулам у шэрагу ключавых галін. Паводле звестак Белстата, вастрэй за ўсё праблема - у вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (у 2,5 разы перавысіла сярэднямесячны аб'ём вытворчасці), транспартных сродкаў і абсталявання (у 2,1 разы), машын і абсталявання (у 1,9 разы), піша tut.by.

За верасень 2016 года запасы гатовай прадукцыі на складах прампрадпрыемстваў павялічыліся на 15,1 мільёнаў рублёў і на 1 кастрычніка склалі 3,5 млрд рублёў. Прапорцыя запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 64,3% супраць 70,9% за аналагічны перыяд мінулага года.

Пры гэтым у асобных пазіцыях запасы ўжо больш за год перасягаюць аб'ём вытворчасці за некалькі месяцаў. Рэкардсмэн тут - запасы складоў футраў. На 1 кастрычніка іх колькасць дасягнула 11,6 тысячы футраў (пазіцыя «прадметы і аксэсуары адзення з натуральнага футра (акрамя шапак), што ўжо ў 28,3 разы перасягае сярэднямесячны аб'ём вытворчасці.

На складах вытворцаў застаецца вялікая колькасць абутку (за 3,1 млн пар, у 4,9 разы больш сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці), падшыпнікаў (за 1,4 млн штук, у 13,4 разы больш сярэднямесячнага выпуску), ровараў (17,3 тысячы штук , у 3,5 разы больш).

Традыцыйна на аб'ёмы запасаў складоў прыкметна ўплывае сезоннасць. Да прыкладу, да канца года прыкметна змяншаюцца запасы тэлевізараў, а вось лядоўні, наадварот, пачынаюць назапашвацца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках