24 красавiка 2024, Серада, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піянткоўскі: Паспяховая еўрапейская Украіна - галоўная праблема Пуціна

3
Піянткоўскі: Паспяховая еўрапейская Украіна - галоўная праблема Пуціна
Андрэй Піянткоўскі
ФОТА: RFE/RL

Паспяховае развіццё Украіны прывядзе да краху пуцінскага рэжыму ў РФ.

Галоўная мэта прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна - поўны і татальны кантроль над Украінай, каб блакаваць яе еўрапейскі вектар развіцця. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню «Гордан» заявіў палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі, які вымушана пакінуў Расею ў лютым 2016 года пасля распачынання супраць яго крымінальнай справы.

«Чаго Пуцін хоча ад Украіны? Падпарадкавання, поўнага і татальнага. Задача Пуціна - не анэксія і акупацыя асобных кавалкаў тэрыторыі, а кантроль над усёй Украінай. Нягледзячы на крах праекта так званай «Наваросіі», стратэгія Крамля не змянілася: зрабіць усё, каб блакаваць еўрапейскі вектар развіцця Украіны», - распавёў Піянткоўскі.

Палітолаг падкрэсліў, што паспяховае развіццё Украіны азначае смерць пуцінскага рэжыму. Менавіта таму крамлёўскі лідар зробіць усё, каб легалізаваць «ЛНР» і «ДНР» ва ўкраінскай палітычнай прасторы і расколваць тым самым краіну знутры.

«Паспяховая еўрапейская Украіна - гэта прывабны прыклад для расейскага грамадства і смерць пуцінізму. Пуцін хоча не замарозіць канфлікт на Данбасе, а ўпіхнуць ракавую пухліну ў выглядзе «Лугандоніі» ўнутр палітычнага цела Украіны, раскладаць яе знутры, блакаваць рэформы, якія вядуць да еўрапейскай мадэлі дзяржавы. Упіхнуць, захаваўшы поўны вайсковы і палітычны кантроль над акупаванай тэрыторыяй. Крэмль хоча зрабіць бандытаў накшталт узарванага днямі маньяка-садыста на мянушку Матарола легальнымі палітычнымі дзеячамі Украіны, дэпутатамі Рады. Так ён інтэрпрэтуе Менскія пагаднення», - перакананы Піянткоўскі.

Публіцыст дадаў, што галоўны плюс Менскіх пагадненняў - спыненне масаваных абстрэлаў. Далейшая рэалізацыя пунктаў дамовы, на думку Піанткоўскага, немагчымая, бо Пуцін «ніколі не выведзе войскі з Данбаса і не перадасць Украіне кантроль над мяжой».

«Адзіны і вельмі сур'ёзны станоўчы аспект тэксту Менскіх пагадненняў - спыненне агню і далейшай расейскай тэрытарыяльнай агрэсіі. Усё. Астатнія пункты менскіх пратаколаў абсалютна невыканальныя. Пакуль Пуцін ва ўладзе, Расея ніколі не выведзе войскі з Данбаса, ніколі не перадасць Украіне кантроль над мяжой. Ніколі, бо гэта падарве апошнюю надзею Крамля на падпарадкаванне сабе ўсёй Украіны», - падрахаваў Піянткоўскі.

19 кастрычніка 2016 года ў Бэрліне прайшла закрытая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў «Нармандскай чацвёркі» - Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі, прысвечаная ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе. Гэта была трэцяя сустрэча на вышэйшым узроўні ў рамках менскіх перамоў і першая за мінулы год. Апошні раз Ангела Мэркель, Франсуа Аланд, Пятро Парашэнка і Уладзімір Пуцін размаўлялі 2 кастрычніка 2015 года ў Парыжы.

Сустрэча ў Бэрліне была ініцыяваная канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель і доўжылася даўжэй за пяць гадзін. Аб выніках перамоў Парашэнка паведаміў, што да канца лістапада павінна быць зацверджаная дарожная карта рэалізацыі Менскіх пагадненняў. Акрамя таго, са слоў прэзідэнта Украіны, расейскі бок падтрымаў увядзенне ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЭ на Данбасе.

І ва Украіне, і за мяжой вынікі бэрлінскай сустрэчы ўспрынялі неадназначна. Стораны перамоў так і не выпрацавалі адзіны кампрамісны дакумент, які б дазволіў дасягнуць рэальных вынікаў у частцы спынення агню на Данбасе. Адзіны плюс, на думку аналітыкаў, што стораны ўсё ж спрабуюць весці дыялог, не дазваляючы Крамлю «саскочыць» з Менскіх перамоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках