19 красавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай краме прадаюць «Настольную кнігу сталініста»

20
У менскай краме прадаюць «Настольную кнігу сталініста»

Нэасталінісцкую літаратуру масава прадаюць у сталічнай кнігарні «Светач».

У доме кнігі «Светач» на праспекце Пераможцаў у Менску адразу пры ўваходзе ў аддзеле «Навінкі» наведвальнікаў чакае томік Захара Прылепіна «Усё, што павінна развязвацца» з партрэтамі кіраўніка «ДНР» Захарчанкі і тэрарыста Матаролы на вокладцы, піша novychas.by.

Сам Прылепін, ветэран Чачэнскай вайны, «нацыянал-бальшавік», памочнік тэрарыстаў з «ДНР-ЛНР», ніколі не хаваў сімпатый да псеўдарэспубліканцаў і іх «бацькоў-заснавальнікаў». Зусім нядаўна, дарэчы, Прылепін, добра знаёмы з Матаролам, абвясціў пра збор сродкаў для сям'і тэрарыста, падарванага ў ліфце жылога дома.

Досыць у краме і іншых літаратурных экспанатаў. Аднаму Сталіну ў краме прысвечаныя...дзве паліцы! Сярод кніг можна знайсці выданні накшталт «Настольная кніга сталініста» або «Геній Сталіна». Апошняя, аднак, пачынаецца з раздзелу «1937 год: Вайна за незалежнасць СССР. Сталін іх пабяры!»

Тут жа кніжкі зусім фантастычнага зместу, аформленыя свастыкамі на вокладцы. Напрыклад, «Мы Арыі. Вытокі Русі» ці «Арыі. Першая энцыклапедыя вышэйшай расы». З гэтых сумнеўных выданняў можна даведацца, напрыклад, пра Расею ў часы Старажытнага Егіпта, Бібліі і Гамера... Не цяжка здагадацца, што расейцам у такой літаратуры адводзіцца тая ж «вызначальная для свету» роля, што і немцам у такіх выданнях у часы Трэцяга рэйху.

Самае абуральнае, што «Светач» - гэта не нейкая маргінальная кніжная крама, але галоўны магазін ТАА «Белкніга», дзяржаўнага прадпрыемства.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках