29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе змяніць адбор у ВНУ

45
Лукашэнка патрабуе змяніць адбор у ВНУ

Дыктатару здаецца, што ў сістэме адукацыі «нешта недапрацавалі».

Адбор абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходна ўдасканаліць, а навучанне зрабіць больш практыка-арыентаваным.

Пра гэта Лукашэнка заявіў, даючы згоду на назначэнне новых рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, паведамляе БелТА.

Дыктатар звярнуў увагу, што сістэма вышэйшай адукацыі мае патрэбу ў аптымізацыі. «Нам трэба аптымізаваць тэрміны навучання, прыбраць з праграм усё лішняе. Давайце пакінем тыя курсы, якія сёння патрэбныя для канкрэтнага спецыяліста», - сказаў Лукашэнка.

Правадыр прывёў у прыклад навучанне медыцынскім спецыяльнасцям. Паводле ягоных слоў, будучы лекар у першую чаргу павінен вывучаць тыя прадметы, якія спатрэбяцца ў прафесійнай дзейнасці, а таксама атрымліваць веды ў сумежных навуках.

«Вядома, як грамадзянін ён павінен ведаць гісторыю сваёй краіны. Але ён вывучыў яе ў школе. Шліфаніце ва ўніверсітэце на першым курсе адзін семестр, але навошта больш? Таму што некаторыя прадметы здаюць дзеля заліку або ацэнкі. Фармалізму быць не павінна», - падкрэсліў дыктатар.

Пры гэтым, звярнуў увагу Лукашэнка, навучанне павінна быць больш практыка-арыентаваным. «Трэба адразу ж акунуць студэнта, былога абітурыента, у ягоную будучую прафесію. Хай ён, калі зразумее, што не туды трапіў, лепш сыдзе ў першым семестры, чым праз два-тры гады, - мяркуе дыктатар. - Потым ён атрымае адукацыю, а працаваць няма каму».

Лукашэнка дадаў, што востра стаіць пытанне аб неабходнасці ўдасканаліць сістэму адбору ў ВНУ. «Мне здаецца, што мы тут нешта недапрацавалі. Мы прайшлі пэўны шлях і ўбачылі: так, тэсты - гэта добра. Але ёсць шмат недахопаў», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Дыктатар растлумачыў, што старшакласнікаў пры падрыхтоўцы да паступлення навучаюць толькі рашаць тэсты і завучваць патрэбную інфармацыю. «У самім працэсе тэставання мы не бачым чалавека. Паглядзіце, колькі ў школах таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Потым яны становяцца моцнымі кіраўнікамі, навукоўцамі...Але выкладчык бачыць патэнцыял гэтага чалавека, калі гутарыць з ім, - сказаў дыктатар. - Тэставанне - гэта добрая рэч. Але мы не бачым чалавека, і тут трэба нешта прадпрымаць. Што трэба рабіць, мы за зіму павінны падумаць».

Акрамя таго, са словаў Лукашэнкі, адбор у ВНУ праз цэнтралізаванае тэставанне негатыўна адбіваецца на прафарыентацыі навучэнцаў. «Не прайшоў у адну ВНУ, паступіў у іншую, дзе меншы конкурс, - заўважыў дыктатар. - Што такое прафарыентацыя ў такім выпадку? Мы ж загадзя арыентуем чалавека быць юрыстам, эканамістам, чыгуначнікам, вайскоўцам. А ён тут паглядзеў - адукацыю абы атрымаць - і пайшоў кудысьці. І што? Займаецца і ведае, што інжынерам працаваць не будзе».

Дыктатар нагадаў, што ў ранейшыя часы абітурыенты мэтанакіравана ішлі на выбраную спецыяльнасць. Пры гэтым яны маглі паступаць некалькі разоў запар, пакуль не будуць залічаныя ў ВНУ.

«Нам трэба паглядзець на адбор у тых ці іншых спецыяльнасцях, у тыя ці іншыя ВНУ», - рэзюмаваў Лукашэнка.

Сёння Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Юрыя Кулажанкі на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Івана Паляводы на пасаду начальніка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках