28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велаклуб «Мінск» заняў другое месца на першым этапе гонкі ў ААЭ

Велаклуб «Мінск» заняў другое месца на першым этапе гонкі ў ААЭ
ФОТА: MINSKCYCLINGCLUB.BY

Зялёную цішотку найлепшага спрынтэра надзеў беларус Аляксандр Галаваш.

Камандная гонка на 16,6 км, што адкрывала праграму міжнароднай велагонкі Тура Азіі катэгорыі 2.1 «Тур Шарджах» прынесла кантынентальнай шашэйнай камандзе «Мінск» другое месца.

Беларуская дружына прадаўжае турнэ па Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Пасля ўдзелу ў «Туры Абу Дабі» менчукі перабраліся ў Шарджу, дзе сёння паспяхова стартавалі на шматдзёнках «Тур Шарджах», паведамляе tut.by.

Удзел у пятым выпуску велагонкі бяруць 17 каманд: нацыянальныя каманды ААЭ, Катара, Азербайджана, Егіпта, Амана, Алжыра, Бахрэйна, а таксама дружыны з Кувейта, Славаччыны, Бельгіі, Японіі, Сінгапура, Малайзіі, Беларусі.

Менскі секстэт у складзе Станіслава Бажкова, Аляксандра Галаваша, Антона Івашкіна, Канстанціна Кліменкова, Сяргея Папка і Яўгена Собаля стартаваў у каманднай гонцы пятым. Гоншчыкі роўна праехалі ўсю дыстанцыю даўжынёй 16,6 км і паказалі на фінішы час 19:41 хв. Гэты вынік змаглі перасягнуць толькі ўдзельнікі нядаўняга чэмпіянату свету ў каманднай гонцы - каманда «Скай Дайва Дубаі» стартавала апошняй.

Паводле вынікаў першага этапу былі размеркаваныя цішоткі лідараў класіфікацый. Яны дасталіся гоншчыкам, якія першымі перасеклі фінішную лінію ў складзе трох найлепшых каманд. У выніку, зялёную майку найлепшага спрынтэра надзеў Аляксандр Галаваш.

26 кастрычніка «Мінск» чакае другі этап «Тур Шарджах» - 172,6 км з двума прамежкавымі фінішамі і трыма горнымі прэміямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках