29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забракаваў беларускую сыроватку і ялавічыну

5
Рассельгаснагляд забракаваў беларускую сыроватку і ялавічыну
ФОТА З САЙТА BESTLAVKA.RU

Установа вярнула ў Беларусь 13 тон ялавічыны і 21 тону малочнай сыроваткі.

Інспектары Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей забаранілі ўвоз у Расею 13 тон замарожанай ялавічыны і ялавічных галоў, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Партыя замарожанай ялавічыны ў аб'ёме 8 тон вытворчасці АСП «Вытворчы камбінат» Лельчыцкага райпо была затрыманая ў панядзелак у ППУ «Чырвоны Камень» на аўтадарозе М-13 «Бранск-Гомель». Груз перавозіўся ў Чэлябінскую вобласць і суправаджаўся ветэрынарнымі сертыфікатамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі. Аднак інспектары выявілі, што на частцы паловы тушы меліся нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў. Акрамя гэтага на маркіровачных этыкетках часткі мясных блокаў была пазначаная дата выпрацоўкі, якая не адпавядае заяўленай у ветэрынарных дакументах.

Паводле інфармацыі прэс-службы, нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў таксама сталі падставай забароны ўвозу 5 тон замарожаных ялавічных галоў вытворчасці ЗАТ «Партнёр і К» (Беларусь). У сувязі з названымі парушэннямі грузы вернутыя да адпраўніка.

Усяго ў гэтым месяцы, паводле інфармацыі ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей, інспектары вярнулі ў Беларусь блізу 60 тон ялавічыны. У ліку прычын вяртання - нечытэльнае або пашкоджанае кляймо, неадпаведная ветэрынарным дакументах маркіроўка, а таксама адсутнасць фірмаў-вытворцаў у рэестры прадпрыемстваў, якім дазволеныя пастаўкі ў краіны Мытнага саюза.

Таксама інспектары ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей затрымалі ў панядзелак больш за 21 тоны канцэнтраванай малочнай сыроваткі вытворчасці «Горацкага харчовага камбіната», паведмаляе прэс-служба ўстановы.

Груз быў спынены ў пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоны Камень» на аўтадарозе М-13 «Бранск-Гомель». Ён суправаджаўся сертыфікатам беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службы.

Аднак аўтацыстэрна з сыроваткай не была абсталяваная прыборамі для вымярэння і кантролю тэмпературы падчас транспартавання грузу. Прынятая пастанова адправіць груз вытворцу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках