28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: Паўночны струмень-2 супярэчыць інтарэсам ЕЗ

2
Еўрапарламент: Паўночны струмень-2 супярэчыць інтарэсам ЕЗ
ФОТА: PAP/EPA

Парламентарыі падкрэслілі важнасць зніжэння залежнасці ад расейскага газу.

Праект будаўніцтва газаправоду Паўночны струмень-2 супярэчыць інтарэсам Еўразвязу, гаворыцца ў дакладзе “Стратэгія ЕЗ у дачыненні да звадкаванага прыроднага газу і газасховішчаў”, ухваленым Еўрапарламентам у аўторак на пленарнай сэсіі ў Страсбургу, паведамляе Прайм.

Еўрапарламент мяркуе, што калі, насуперак еўрапейскім інтарэсам, Паўночны струмень-2 будзе пабудаваны, гэта ў абавязковым парадку запатрабавала б абгрунтаванай ацэнкі даступнасці тэрміналаў звадкаванага прыроднага газу і дэталёвай ацэнкі стану газавага калідору Поўнач-Поўдзень, гаворыцца ў дакуменце.

Еўрапарламентарыі падкрэсліваюць «жыццёва важную ролю ЗПГ і газасховішчаў у дадатак да павышэння эфэктыўнасці асваення аднаўляльных крыніц энэргіі, зніжэння залежнасці ад расейскага газу».

У дакладзе адзначаецца, што аб'ём імпарту расейскага газу ў ЕЗ у 2015 годзе вырас на 7% да ўзроўню 2015 года, а дзель РФ у агульным аб'ёме імпарту Еўразвязам "блакітнага паліва" склала ў 2015 годзе 41%, і выказваецца ўстурбаванасць з гэтай нагоды.

Праект Паўночнага струменю-2 выклікае незадаволенасць некаторых еўрапейскіх краін. У сакавіку восем чальцоў ЕЗ выступілі супраць развою Паўночнага струменю: Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Польшча, Славаччына, Румынія і Літва.

На думку гэтых краін, рэалізацыя Паўночнага струменю-2 нясе геапалітычную пагрозу.

Nord Stream 2 AG на 100% належыць Gazprom Gerosgaz Holdings B.V. - даччынай кампаніі Газпрома, якая зарэгістраваная ў Нідэрландах.

Плануецца, што магутнасць Паўночнага струменю-2 складзе 55 млрд кубамэтраў на год, што дазволіць у два разы павялічыць пастаўкі газу ў Нямеччыну. Чакаецца, што газаправод пачне працаваць у канцы 2019 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках