29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат мяркуе, што колькасць насельніцтва вырасла

8
Белстат мяркуе, што колькасць насельніцтва вырасла
ФОТА З САЙТУ SVABODA.ORG

Паводле звестак Белстата, колькасць насельніцтва Беларусі павялічылася на 6 799 чалавек.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка 2016 года склала 9 505,2 тысячы, і ў параўнанні з пачаткам гэтага года павялічылася на 6 799 чалавек. Такая інфармацыя змешчаная на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БелТА .

Чыннікамі павелічэння колькасці насельніцтва сталі міграцыйны і натуральны прырост насельніцтва. Міграцыйны прырост за студзень-верасень гэтага года склаў 6 281 чалавек, натуральны - 518 чалавек.

У студзені-верасні 2016 года ў краіне нарадзілася 89 434 дзіцяці, што на 455 дзяцей (на 0,5%) больш, чым за адпаведны перыяд 2015 года. Колькасць памерлых склала 88 916 чалавек і ў параўнанні са студзенем-вераснем 2015 года знізілася на 1 825 чалавек (на 2%).

Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываецца з краінамі СНД. У студзені-верасні з гэтых краін у краіну прыбылі 11 381 чалавек, з іх на прыхадняў з Расейскай Федэрацыі, Украіны, Туркменістана і Казахстана прыпадала 93%. У ліку асоб, што выехалі, пераважаюць тыя, якія выехалі ў краіны СНД - 69,9% агульнай колькасці тых, хто выехаў з краіны, з іх у Расейскую Федэрацыю - 67,8%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках