19 красавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства турызму: Санаторыям трэба пераключыцца з расейцаў на арабаў і кітайцаў

34
Міністэрства турызму: Санаторыям трэба пераключыцца з расейцаў на арабаў і кітайцаў

Беларускім санаторна-курортным установам варта не зацыклівацца на расейскім рынку, а звярнуць увагу на арабскі і кітайскі.

Такое меркаванне намесніка дырэктара Дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Віталя Грыцэвіча паведамляе БелаПАН.

Чыноўнік адзначыў перавагі беларускіх санаторыяў. Гэта добрыя суадносіны цаны і якасці, медыцынская база, развіты комплекс паслуг спа, прыгожая прырода і наяўнасць мінеральных крыніц. Са слоў Грыцэвіча, грамадзяне Кітая і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў праяўляць цікавасць да беларускіх санаторыяў, таму варта звярнуць на іх увагу.

Праблемай Грыцэвіч назваў тое, што персанал санаторыяў не ведае замежных моў – між іншым, ангельскай. «Нашы санаторыі» заточаныя «пад расейскамоўных турыстаў, а вельмі хацелася б, каб малодшы медперсанал мог хаця б на мінімальным узроўні размаўляць», - паскардзіўся прадстаўнік Міністэрства спорту.

На яго думку, пры стаўцы на расейцаў беларускія санаторыі могуць аказацца паўпустымі, бо жыхары Расеі сёння адчуваюць фінансавыя цяжкасці.

Таксама чыноўнік паскардзіўся на тое, што ў беларускіх санаторыях мала нумароў люксавага класу. «Арабы прывыклі лячыцца і адпачываць у найлепшых установах свету, і спыняцца ў гатэлях тыпу «Рытц» і «Хілтан», таму і ў нас яны хочуць жыць у адпаведных нумарах. У нас амаль у кожным санаторыі ёсць нумары люкс, але іх вельмі мала. хацелася б, каб нашы санаторыі маглі даць ім той комплекс паслуг і ўзровень, які годны іх грошай», - падкрэсліў Грыцэвіч.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках