26 красавiка 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску моцны вецер валіў дрэвы: пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў

5
У Менску моцны вецер валіў дрэвы: пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў

Стыхія зноў абрынулася на сталіцу Беларусі.

У аўторак, 25 кастрычніка, у Менску моцны вецер паваліў некалькі дрэў, у выніку чаго пашкоджанымі аказаліся як мінімум два аўтамабілі, інфармуе прэс-служба МНС.

Учора настрой менчукам і гасцям горада ладна папсаваў не толькі бесперапынны дождж, але моцны вецер, парывамі да 18 м/с. У выніку былі зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

- На здарэннях, якія патрабуюць аператыўнай ліквідацыі, былі задзейнічаны падраздзяленні МНС, - распавядае в. а. прэс-сакратара Менскага ГУ МНС Аляксандр Папко. - Адно з такіх здарэнняў адбылося на вуліцы Фогеля. У выніку кароткачасовага парыву ветру адбылося падзенне дрэва на два прыпаркаваныя аўтамабілі на ўнутрыдваровых тэрыторыях.

Дрэва, якое павалілася пашкодзіла Opel Vectra і KIA Carens. Абедзве машыны атрымалі нямоцныя механічныя пашкоджанні.

У МНС нагадваюць, што, каб пазбегнуць такіх сітуацый асабістыя аўтамабілі лепш паркаваць удалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый.

Як паведамілі ў «Белэнэрга», за мінулыя дні праз непагадзь парушалася электразабеспячэнне ў 371 населеным пункце Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках