19 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сённяшняга дня замежнікі могуць наведваць Аўгустоўскі канал без віз

7
З сённяшняга дня замежнікі могуць наведваць Аўгустоўскі канал без віз
Фота: grodnonews.by

Замежныя турысты змогуць без візы прыехаць у Беларусь на тэрмін да пяці дзён, аднак пры пэўных умовах.

З 26 кастрычніка замежныя турысты могуць без віз наведваць Гарадзенскую вобласць, а дакладней - турыстка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал». Адпаведная норма закладзена ў дэкрэце Лукашэнкі: дакумент уваходзіць у дзеянне як раз сёння.

Замежнікі змогуць без візы прыехаць у Беларусь на тэрмін да пяці дзён, аднак пры пэўных умовах. Каб перасекчы мяжу на пераходах «Кузніца - Брузгі» і сезонным памежным пераходзе на Аўгустоўскім канале «Рудаўка-Лясная», трэба загадзя заявіць, якія канкрэтна месцы на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці турыст хацеў бы наведаць, паведамляе «Еўрарадыё».

Устанаўленне бязвізавага парадку наведвання Аўгустоўскага канала павінна садзейнічаць павелічэнню турыстычнай плыні на тэрыторыю парку, працоўнай занятасці мясцовага насельніцтва, прыцягненню інвестыцый у развіццё інфраструктуры парку, правядзенню буйных міжнародных турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў.

Правіла пра бязвізавы рэжым на Гарадзеншчыне будзе дзейнічаць да канца наступнага года. Ад зацікаўленасці турыстаў залежыць, ці будзе яно ўведзена на неабмежаваны час.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках