25 красавiка 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ўлады Беларусі могуць сабе дазволіць Еўрапейскія гульні, а ўлады Нідэрландаў - не

25
Чаму ўлады Беларусі могуць сабе дазволіць Еўрапейскія гульні, а ўлады Нідэрландаў - не
Фота: Reuters

Адна з прычын крыецца ў гісторыі, што адбылася ў нашай краіне дваццаць гадоў таму.

У гісторыі з атрыманнем права прыняць у 2019 годзе другія Еўрапейскія гульні ёсць некалькі характэрных момантаў, піша «Салідарнасць».

Нідэрланды, якія атрымалі права на правядзенне еўрапейскай алімпіяды летась, ужо праз месяц адклікалі заяўку. Прычынай паслужыла адмова галандскага ўрада выдзяляць Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту краіны на правядзенне гульняў 60 млн еўраў. Нежаданне ўладаў было падмацавана абурэннем грамадзян краіны, што не захацелі лішніх выдаткаў.

А што ў Беларусі? Тут ніхто ні ў каго нічога не спытаў. Беларусаў, што бяднеюць кожны дзень, проста паставілі перад фактам.

Зрэшты, нам не прывыкаць да такога стаўлення. Ніхто ж не пытаў, ці жадаем мы вазіць дзяцей у школу на гадзіну пазней. Як ніхто не знайшоў час спытаць, ці патрэбна нам чарговая сумнеўная рэвалюцыя ў сферы адукацыі.

У чым жа прычына такой абыякавасці беларускіх уладаў да меркавання народа? Магчыма, адной з прычын з'яўляецца абыякавасць саміх людзей, якая выявілася дваццаць гадоў таму на лістападаўскім «рэферэндуме». Нагадаем, што тады блізу 66% удзельнікаў «галасавання» выказаліся супраць празрыстага фінансавання ўсіх галін улады.

Фактычна, Цэнтрвыбаркам даў беларускаму рэжыму права распараджацца нашым агульным бюджэтам на яго меркаванне.

Цяжка ўявіць сабе такую карціну ў Галандыі. Напэўна, таму і бюджэты нашых краін адрозніваюцца ў 16 разоў. На карысць галандскага.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках