26 красавiка 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасці беларускіх прадпрыемстваў выраслі амаль удвая

2
Запазычанасці беларускіх прадпрыемстваў выраслі амаль удвая

Пратэрмінаваная запазычанасць прампрадпрыемстваў у крэдытах і запазычанасцях складае цяпер блізу 1,5 мільярда новых рублёў.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, пратэрмінаваная запазычанасць крэдытаў і пазыкаў прамысловых арганізацый Беларусі на 1 верасня 2016 года склала 1 млрд 471,1 млн руб. У параўнанні з 1 студзеня гэты паказчык павялічыўся на 86,3% (у 1,9 разы), за жнівень - на 20,3%, паведамляе Белстат.

Агулам запазычанасць крэдытаў і пазыкаў на 1 верасня 2016 года склала 36 млрд 139,7 млн руб - на 5,1% больш, чым на 1 студзеня, і на 2,2% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 жніўня, піша БелаПАН.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку года павялічылася на 18,5% і склала 2 млрд 941 млн рублёў, з 1 жніўня - вырасла на 1,5%.

Агулам крэдыторская запазычанасць на 1 верасня 2016 года склала 15 млрд 872,5 млн рублёў, або на 15,5% больш, чым на 1 студзеня, і на 4,1% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 жніўня.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 5% і да 1 верасня дасягнула 849,6 млн руб. за жнівень яна вырасла на 2,1%. Агулам знешняя крэдыторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 4,8 (да 4 млрд 952,2 млн), за жнівень - знізілася на 0,7%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку гэтага года на 11,9% і склала 3 млрд 820,1 млн рублёў, з 1 жніўня - знізілася на 0,7%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 верасня склала 15 млрд 137,5 млн рублёў, або на 13,7% больш, чым на 1 студзеня, і на 2,4% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 жніўня.

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з пачатку гэтага года на 0,9% і склала 954,6 млн руб. З 1 жніўня яна знізілася на 3%. Агулам знешняя дэбіторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 9,5% да 4 млрд 407,5 млн, за жнівень - знізілася на 1,4%.

Шукаць развязання праблемы неабслугоўваных пазык, якія павялічваюцца на балансах банкаў, варта ў рэальным сектары эканомікі. Такое меркаванне выказалі беларускія эканамісты, каментуючы сітуацыю ў банкаўскім сектары краіны. «Прычыны ўзнікнення дрэнных пазык - не ў банках і не ў кошту крэдытаў, а ў рэальным сектары эканомікі, прадпрыемствах, якія са сваёй прадукцыяй апынуліся неканкурэнтаздольнымі на ўнутраным і знешнім рынках», - заявіў раней экспэрт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук.

«Рэструктурызацыю запазычанасці неабходна абумовіць мерамі па рэструктурызацыі і павышэнні эфектыўнасці пазычальнікаў. Гэта створыць умовы для паляпшэння фінансавага становішча многіх прадпрыемстваў», - мяркуе дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Як заявіў журналістам генпракурор Аляксандр Канюк 7 верасня ў Менску, з пачатку года Генеральнай пракуратуры Беларусі з дапамогай расейскіх калег удалося вярнуць у краіну 50 млн даляраў замежнай дэбіторскай запазычанасці. Летась, з ягоных слоў, таксама з дапамогай Генпракуратуры Расеі ў Беларусь атрымалася вярнуць блізу 20 млн даляраў замежнай дэбіторскай запазычанасці. «Для мяне на сёння гэта галоўная тэма, - заявіў Канюк. - Мы гэтыя праблемы будзем развязваць і нефармальным шляхам. Асабістыя кантакты - аснова асноў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках