20 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра падаткаў і збораў: Закон аб «дармаедах» вельмі карысны

86
Намеснік міністра падаткаў і збораў: Закон аб «дармаедах» вельмі карысны
Святлана Шаўчэнка
Фотa: belta.by

На думку чыноўніцы, людзі сталі мацней трымацца за працоўныя месцы.

Міністэрства падаткаў і збораў падвяло папярэднія вынікі працы дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». На гэты момант падатковыя органы разаслалі 50 тысяч паведамленняў, яшчэ 11 тысяч чалавек пацвердзілі свае льготы ў выплаце падатку, а 4 тысячы чалавек ужо аплацілі гэты збор, паведамляе onliner.by.

- Галоўнай мэтай дэкрэта было стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы і папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства. Ці дасягнутая гэтая мэта? Напэўна, варта звярнуцца да статыстыкі. У 2015 годзе пасля прыняцця дэкрэта ўзрасла колькасць асоб, якія сталі на ўлік аб беспрацоўі, - заявіла намесніца міністра падаткаў і збораў Святлана Шаўчэнка. - Узрасла яна ў 1,5 разы і склала блізу 42 тысяч чалавек. Павялічылася колькасць асоб, якія займаюцца дзейнасцю паводле заяўнага прынцыпу (у гэтай сітуацыі не патрабуецца рэгістрацыя ў якасці ІП, людзі могуць проста апавясціць падатковыя органы і заплаціць адзіны падатак - заўв. рэд.).

Таксама, паводле інфармацыі МПЗ, вырасла колькасць асоб, якія займаюцца дзейнасцю ў сферы аграэкатурызму і рамесніцкай дзейнасцю.

- Звярніце ўвагу таксама на немалаважны факт: на 22%, або на амаль 8 тысяч, узрасла колькасць работнікаў у ІП. У пэўнай ступені мы бачым, што адбылося стымуляванне насельніцтва да занятку працоўнай дзейнасцю, - адзначыла Святлана Шаўчэнка.

- Мы адзначаем рост актыўнасці працаздольнага насельніцтва, уладкавання на працу, людзі сталі трымацца за працоўныя месцы, паменшылася цякучка кадраў на пэўных прадпрыемствах, - дадала намесніца міністра.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках