24 красавiка 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая інспекцыя накіравала ўжо 50 тысяч «лістоў шчасця» беспрацоўным

28
Падатковая інспекцыя накіравала ўжо 50 тысяч «лістоў шчасця» беспрацоўным

Праўда, гэта зусім не значыць, што ўсе яны будуць плаціць збор за «дармаедства».

Пра гэта, як паведамляе БелТА, распавяла намесніца міністра падаткаў і збораў Святлана Шаўчэнка.

Дэкрэтам Лукашэнкі №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» устанаўліваецца абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія стала пражываюць у нашай краіне, і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні летась, у выплаце збору сумай 20 базавых адзінак.

Праўда, гэта зусім не значыць, што ўсе яны будуць плаціць збор.

«Паводле апошняй інфармацыі, на адрас падаткаплацельшчыкаў накіравана блізу 50 тысяч паведамленняў на выплату збору. Аднак калі хтосьці мае права на льготы, але адпаведныя дакументы не падаў у падатковыя органы, ён можа падаць гэтыя дакументы, пасля чаго будзе прынятая пастанова, ці патрэбна выплачваць такому грамадзяніну», - удакладніла Святлана Шаўчэнка.

Нагадаем, на канец верасня падатковыя інспекцыі адправілі толькі блізу 10 тысяч паведамленняў на выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Паводле агульнага правіла збор падлягае выплаце не пазней за 15 лістапада года, наступнага за мінулым падатковым перыядам, на падставе паведамлення падатковага органа. Гэта значыць, тыя, хто не працаваў у 2015 годзе, павінны заплаціць збор да 15 лістапада гэтага года.

Як мы ўжо паведамлялі, амаль 4 тысячы беларусаў прызналіся ў дармаедстве загадзя - дзеля 10 % скідкі на падатак. Такім людзям ужо налічылі 1 мільён 10 тысяч рублёў падатку.

У Міністэрстве падаткаў і збораў таксама нагадалі, што ўрадам падрыхтаваны дэкрэт, які пашырае спіс «ільготнікаў» у дачыненні да падатку на «дармаедства». Напрыклад, у іх лік хочуць уключыць непрацуючых бацькоў з дзецьмі да 10 гадоў. Праўда, варта адзначыць, што аб падрыхтоўцы гэтага дакумента было заяўлена яшчэ ў канцы 2015 года, аднак ён дагэтуль не падпісаны.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках