19 сакавiка 2024, aўторак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ апублікавалі запіс сакрэтнага выступу Тэрэзы Мэй супраць Brexit

СМІ апублікавалі запіс сакрэтнага выступу Тэрэзы Мэй супраць Brexit
Тэрэза Мэй

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй папярэджвала банкіраў лонданскага Сіці аб небяспецы выхаду краіны з Еўразвязу.

Запіс яе закрытага выступу апублікавала The Guardian (пераклад - meduza.io).

Падчас выступу перад банкірамі ў брытанскай штаб-кватэры Goldman Sachs 26 траўня 2016 года (прыкладна за месяц да рэферэндуму аб выхадзе з ЕЗ), Мэй, якая займала тады пасаду міністра ўнутраных спраў, заявіла, што Brexit негатыўна адаб'ецца як на брытанскім бізнэсе, так і на бяспецы краіны.

«На мой погляд, эканамічныя выгады [захаванне сяброўства ў ЕЗ] відавочныя, - казала Тэрэза Мэй. - Для нас важна быць часткай гандлёвага саюза з 500-мільённым насельніцтвам. Прысутнасць Злучанага Каралеўства ў Еўропе павышае нашу інвестыцыйную прывабнасць».

Аднак падчас наступных публічных выступленняў Мэй заяўляла, што галоўным для Вялікай Брытаніі з'яўляецца магчымасць абмяжоўваць іміграцыю. У сувязі з гэтым міністр выступала за выхад з ЕЗ. Пасля ўступлення на пасаду прэм'ер-міністра Мэй выступала на перамовах з Брусэлем за больш хуткае і канчатковае аддзяленне ад Еўразвязу.

Тэрэза Мэй узначаліла ўрад Брытаніі 13 ліпеня 2016 года. Пасада прэм'ер-міністра і лідара кіроўнай Кансерватыўнай партыі вызвалілася пасля адстаўкі Дэвіда Кэмерана – прэм’ер выступаў за захаванне сяброўства краіны ў ЕЗ і сышоў з пасады пасля рэферэндуму, які падтрымаў Brexit.

Тэрэза Мэй уважалася за найменш перакананую праціўніцу Brexit ва ўрадзе Кэмерана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках