23 красавiка 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Сапраўднае беспрацоўе ў разы вышэйшае за афіцыйнае

11
Генадзь Фядыніч: Сапраўднае беспрацоўе ў разы вышэйшае за афіцыйнае
Генадзь Фядыніч
ФОТА: GAZETABY.COM

Прыхаванае беспрацоўе б'е ў Беларусі ўсе рэкорды.

Беспрацоўе ў Беларусі складае не менш за 7-8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, хоць афіцыйная статыстыка кажа ўсяго пра 1,5% беспрацоўных.

Колькасць адпраўленых на вуліцу рабочых вымяраецца тысячамі, пры гэтым толькі 1,3% з іх агульнай колькасці звольненыя праз скарачэнне штата, а ўсе астатнія - пасля заканчэння працоўных кантрактаў.

Такія лічбы прыведзеныя ў заяве Рады Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў.

- Афіцыйная статыстыка не ўлічвае так званага схаванага беспрацоўя, яе ў афіцыйных звестках быццам і зусім няма, а гэта зусім ня малы адсотак. Таму і выходзіць, што лічбы ў выніку атрымліваюцца скажонымі. Акрамя таго, існуе шэраг людзей, якія не працуюць, не становяцца на ўлік на біржу працы, а менавіта адтуль і ідзе афіцыйны падлік непрацуючых. Тых, хто не стаіць на біржы, таксама досыць шмат, але і іх не ўважаюць за беспрацоўных. Вось гэтыя два асноўныя крытэрыі і фармуюць афіцыйную і неафіцыйную статыстыку аб беспрацоўі, - распавёў лідар Беларускага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч у інтэрв'ю «Радыё Рацыi».

- Ці будзе расці беспрацоўе і ў наступным годзе?

- Безумоўна, бо паглядзіце, што робіцца на беларускіх прадпрыемствах на прыкладзе таго ж МАЗу. Працоўныя месцы хоць у асноўным і захоўваюцца, але рэалізацыі прадукцыі няма. І што тады рабіць з працоўнымі? Безумоўна, будзе скарачэнне. Такая сітуацыя на многіх прадпрыемствах. Дзяржава не падрыхтавалася да такой крызіснай сітуацыі, думалі, што ўвесь час будуць «выязджаць» на расейскай нафце. Але, як паказала жыццё, бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы. І за гэтае жыццё на халяву цяпер даводзіцца плаціць, а пакутуюць у першую чаргу простыя людзі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках