20 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч: Беларусь не пералічыла грошы за газ і не падпісала паперы

33
Дварковіч: Беларусь не пералічыла грошы за газ і не падпісала паперы
Аркадзь Дварковіч

Улады да 20 кастрычніка павінны былі выплаціць запазычанасць за газ сумай, большай за $300 мільёнаў.

Беларусь пакуль не пералічыла РФ сродкі за газ, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч.

«У нас не падпісаныя пагадненні, паколькі яны павінны прайсці праз працэдуру пасяджэння ўрада. Так што будзем абмяркоўваць яшчэ», - сказаў ён.

Дварковіч растлумачыў, што сродкі за газ Беларуссю пакуль не пералічаныя таму, што паводле дамоўленасцяў гэта павінна быць спалучанае з падпісаннем пагадненняў «у некаторых іншых тэмах», якія пакуль не падпісаныя, паведамляе interfax.by.

«Гэта спалучаныя пытанні», - падкрэсліў віцэ-прэм'ер, адзначыўшы, што ў чацвер старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі і, як чакаецца, там будуць атрыманыя адказы, у тым ліку, і на пытанне аб сродках за расейскі газ.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках