20 красавiка 2024, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велагоншчыкі «Мінска» перамаглі ў другім шматдзённым этапе ў ААЭ

4
Велагоншчыкі «Мінска» перамаглі ў другім шматдзённым этапе ў ААЭ
Фота: minskcyclingclub.by

Велаклуб «Мінск» прадаўжае паспяховы выступ у шматдзённай гонцы першай катэгорыі «Тур Шарджах».

Пасля другога месца ў каманднай гонцы менчукі змаглі здабыць і першую перамогу.

У фінішным спрынце Сяргей Папок змог апярэдзіць тытулаванага італійца Андрэа Паліні і чэмпіёна ААЭ Юсэфа Махамеда Мірзу, паведамляе tut.by.

У топ-8 таксама фінішавалі Станіслаў Бажкоў і Канстанцін Клімянкоў.

Гэтая перамога дазволіла Папку ўзначаліць балавы залік, у горным Бажкоў займае пятае месца, у моладзевым на шосты радку размясціўся Антон Івашкін.

У камандным заліку «Мінск» прадаўжае ўтрымліваць другую пазіцыю.

У агульным заліку лідаруе італіец Андрэа Паліні.

На 27 секунд ад яго адстае Сяргей Папок, які займае 5-е месца. У топ-10 таксама размясціліся Станіслаў Бажкоў, Канстанцін Клімянкоў, Аляксандр Галаваш і Яўген Собаль.

Трэці, перадапошні, этап тура пройдзе ў чацвер на пагорыстым маршруце. Удзел у гонцы прадаўжаюць 92 спартоўцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках