28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец распавёў, як сарваў «джэк-пот»

7
Павел Севярынец распавёў, як сарваў «джэк-пот»

Сустаршыні аргкамітэта для стварэння партыі БХД за дзень даслалі адразу шэсць позваў з судоў і райаддзелаў.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец атрымаў праз пошту за дзень шэсць позваў з судоў і райаддзелаў Менска.

Як паведамляе прэс-служба БХД, дзве датычныя акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга» 19 верасня, яшчэ 4 - акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам ля Менгарсуда 14 - 25 кастрычніка.

«Лісты шчасця» ахопліваюць цэлых тры раёны Менска - Савецкі, Фрунзенскі і Цэнтральны.

- У маёй багатай практыцы такое першы раз, - распавёў Павал Севярынец. – Агулам прайшоў блізу 70 адміністрацыйных судоў за акцыі пратэсту (дарэчы, апраўдальны прысуд быў толькі аднойчы - у 2006-м у Полацкім раённым судзе). Але каб 6 позваў за дзень - гэта ўжо нейкі джэк-пот. Хто там казаў пра лібералізацыю? Запрашаю на судовы канвеер для ўдзельнікаў акцый салідарнасці - гэта відовішча добра прачышчае мазгі наконт «дэмакратычных змен» апошнія пару гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках