19 красавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанку не пусцілі праз беларуска-расейскую мяжу пад Смаленскам

10
Саўчанку не пусцілі праз беларуска-расейскую мяжу пад Смаленскам
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: EPA

У Маскву Надзея Саўчанка трапіла з другой спробы.

Украінская дэпутатка Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на слуханні аб справе ўкраінцаў Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха, асуджаных у Расеі паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 1990-х гадах.

Як высветлілася, у Маскву Саўчанка трапіла з другой спробы. У аўторак увечары яна на аўтамабілі спрабавала перасекчы дзяржмяжу ў Смаленскай вобласці, піша «Наша Нiва».

Памежнікі спынілі яе і сталі цікавіцца мэтай візіту ў Расейскую Федэрацыю, бо раней Саўчанка была асуджаная за «ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў супраць грамадзян Расеі», - распавяла «Лайф» крыніца ў спецслужбах. - Супрацоўнікі КПП не прапусцілі Саўчанку праз дзяржмяжу, бо яна адмовілася ў поўным аб'ёме паведаміць інфармацыю пра мэты свайго візіту ў Расею, а таксама адмовілася чакаць, пакуль праваахоўнікі высвятляць усе акалічнасці праз свае каналы.

Зразумеўшы, што разбіральніцтва можа зацягнуцца, Саўчанка адправілася ў Менск, дзе купіла квіткі на бліжэйшы самалёт да Масквы. Прыкладна а 07:35 яна ўжо прайшла памежны кантроль. Памежнікі ў Шарамецьева не знайшлі падстаў для забароны ўезду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках