20 красавiка 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць прыехаць у Літву на канцэрт Вольскага з бясплатнай візай

4
Беларусы змогуць прыехаць у Літву на канцэрт Вольскага з бясплатнай візай
Лявон Вольскі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Прэзентацыя новага альбома «Псіхасаматыка» адбудзецца 3 снежня ў самым актыўным культурным месцы Літвы.

У першую суботу снежня ў клубе «Loftas» Лявон Вольскі прэзентуе новую плыту «Псіхасаматыка» - першую пасля перажытай музыкам трагедыі: у сакавіку памерла Ганна Вольская, жонка і мэнэджарка Лявона, паведамляе «Белсат».

Сродкі на запіс новага альбома збіраліся праз краўдфандынгавыя платформы. Саўндпрадусарам новай кружэлкі стаў Снорэ Бергэруд, які працаваў над папярэдняй плыткай. Ягоны ўдзел для Лявона быў прынцыповым: злое, цвёрдае гучанне «Грамадазнаўства», са слоў Вольскага, - заслуга менавіта нарвэжца.

У новым альбоме Вольскаму і Бергэруду цікавай падалася ідэя чаргавання васьмі заходлівых песень з васьмю лірычнымі.

Музыкі анансавалі двухгадзінны выступ, падчас якога акрамя «Псіхасаматыкі» зайграюць песні з «Грамадазнаўства» ды іншых мінулых праектаў Лявона.

Разам з Лявонам і Бергэрудам на сцэну выйдуць бубнач Сіндрэ Скее, гітарыст Б'ёрн Холмслэнд і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч - гэта значыць каманда, якая працавала над папярэднім альбомам.

За візуальную частку будзе адказваць Мацвей Сабураў, аўтара кліпа на песню «А хто там ідзе?»

Бясплатную візу, якая будзе дзейнічаць з 2 да 4 снежня, беларусы змогуць атрымаць пры ўмове набытых у Беларусі квіткоў на віленскі канцэрт. Да 24 лістапада ўключна трэба падаць дакументы ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Менску (паслуга бясплатная) або візавых цэнтрах на месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 еўраў). У абодвух выпадках не трэба аплачваць консульскі збор, ні падаваць даведку з месца працы ці вучобы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках