23 красавiка 2024, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў хочуць прымусіць плаціць за сцягнутую ў інтэрнэце музыку і фільмы

61
Беларусаў хочуць прымусіць плаціць за сцягнутую ў інтэрнэце музыку і фільмы

Ідэю новага падатку беларускія ўлады запазычылі ў Расеі.

Старшыня ўправы нядаўна створанага Беларускага таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў Сяргей Кухто распавёў выданню «СБ — Беларусь Сегодня», чым будзе займацца новае грамадскае аб'яднанне.

Паводле ягоных слоў, Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў - не альтэрнатыва Нацыянальнаму Цэнтру інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), дзе ёсць падраздзяленне, якое займаецца абаронай аўтарскага і сумежных правоў. Дзейнічаць будуць разам. НЦІУ абараняе права ў галіне калектыўнага выкарыстання твораў, гэта значыць там, дзе яны распаўсюджваюцца публічна.

Новае грамадскае аб'яднанне стане сачыць за захаваннем аўтарскіх правоў пры капіяванні аўдыё- і аўдыёвізуальных твораў шараговымі карыстальнікамі. Мэта - дапамагчы творчым людзям рэалізаваць сваё права на атрыманне ўзнагароджання за выкарыстанне вынікаў іх інтэлектуальнай працы.

Якім жа чынам звычайны спажывец, які сцягнуў у інтэрнэце фільмы і музыку, скажа сваё "дзякуй" аўтару? Сяргей Кухто тлумачыць:

- Дамовы на адлічэнні на карысць аўтарскага грамадства будуць укладзеныя з тымі, хто вырабляе альбо увозіць у краіны тавары для захоўвання і капіяванні інфармацыі. Шараговы ж спажывец, набыўшы ў краме, напрыклад, флэшку ці дыск, заплаціць за іх, умоўна кажучы, не 10 рублёў, а 10 рублёў і 0,001 капейкі. Гэтыя 0,001 капейкі і адправяцца ў аўтарскае таварыства, дзе адсочаць і вызначаць рэйтынгі сцягванняў і ў залежнасці ад іх зробяць адпаведныя адлічэнні таму ці іншаму аўтару.

У чэрвені Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў зарэгістраванае ў Міністэрстве юстыцыі і цяпер чакае дзяржаўнай акрэдытацыі. Удзельнікамі грамадскага аб'яднання ўжо сталі блізу 60 персон са свету музыкі, тэатра, кіно. Сярод іх - драматург Аляксей Дудараў, спевакі Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў, актрысы Святлана Сухавей і Валерыя Арланава.

Такі падатак ужо некалькі гадоў дзейнічае ў Расеі. Расейскі звяз праваўладальнікаў (прэзідэнт - Мікіта Міхалкоў) атрымаў права на збор 1% ад кошту бытавой электронікі за капіяванне фільмаў і музыкі іх карыстальнікамі (так званы падатак на кружэлкі).

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках