23 красавiка 2024, aўторак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Polska: Прэзідэнт Лех Качыньскі загінуў у выніку тэракту

16
Gazeta Polska: Прэзідэнт Лех Качыньскі загінуў у выніку тэракту

Штотыднёвае выданне Gazeta Polska апублікавала ў сераду фрагменты кнігі «Смаленск 2010. Змова, якая змяніла свет».

Прычынай катастрофы польскага ўрадавага самалётa ТУ-154 10 красавіка 2010 года пры захадзе на пасадку на смаленскі аэрадром «Паўночны» быў тэракт, які ўчынілі расейскія спецслужбы на замову высокапастаўленага польскага палітыка.

Да такіх высноў прыйшоў нямецкі публіцыст і крымінальны журналіст Юрген Рот. Яго кніга пад назвай «Смаленск 2010. Змова, якая змяніла свет» у першых чыслах лістапада выйдзе ў свет на польскай мове, паведамляе «Польскае радыё».

Нагадаем, у выніку авіякатастрофы пад Смаленскам загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек - экіпаж і сябры афіцыйнай польскай дэлегацыі, якая накіроўвалася ў Катынь для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах.

Аўтар атрымаў доступ да сакрэтных матэрыялаў нямецкай Службы знешняй разведкі Нямеччыны (BND), з якіх вынікае, што заказчыкам замаху на прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага быў польскі палітык, вызначаны ў дакладных запісках BND як Т, які супрацоўнічаў непасрэдна з генералам ФСБ Юрыем Дзесцінавым.

У справаздачы BND, якая цытуецца ў кнізе Юргена Рота, гаворыцца пра «высокую імавернасць тэракту з выкарыстаннем выбуховага рэчыва». Аўтар справаздачы пацвердзіў інфармацыю ў двух крыніцах, адна з якіх - палкоўнік польскай вайсковай выведкі, якога завуць Роберт, «які ведае ўнутраныя прылады гэтай службы». У справаздачы таксама напісана, што пранесці выбухоўку ў прэзідэнцкі самалёт было б немагчыма без удзелу польскіх супрацоўнікаў.

«Цытаваны мною базавы даклад BND без усялякіх сумневаў засноўваўся на двух сур'ёзных крыніцах. Той факт, што абедзве зусім незалежныя адна ад адной крыніцы дакладна пацвярджаюць адну і тую ж версію катастрофы Ту-154, сведчыць аб высокай ступені іх дакладнасці і значэнні аддавацца імі інфармацыі»- напісаў Юрген Рот у прадмове да кнігі «Смаленск 2010. Змова, якая змяніла свет».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках