29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх «палатачнікаў» прыраўнялі да ветэранаў

30
Беларускіх «палатачнікаў» прыраўнялі да ветэранаў

Чаму беларускія «дэпутаты» нават квіткі купляюць без чаргі?

З таго часу, як квіткі на цягнікі сталі прадавацца ў Інтэрнэце, чэргі на беларускім чыгуначным вакзале прыкметна зменшыліся. Да кас падыходзяць у асноўным жанчыны і мужчыны «за пяцьдзесят», якім усё яшчэ больш звыкла прыйсці і асабіста купіць білет, чым афармляць куплю з дапамогай кампутара, піша «Салідарнасць».

Тым не менш, у вячэрні час на вакзале збіраецца чарга. Увагу патэнцыйных пасажыраў звычайна прыцягваюць дзве касы, якія знаходзяцца з левага краю ад астатніх (людзей побач з імі звычайна менш, але станавіцца туды народ на ўсялякі выпадак не рызыкуе).

Адна з іх прызначана «для чыгуначнікаў». У яе раз-пораз спрабуюць прабіцца супрацоўнікі Беларускай чыгункі.

- Мы чыгуначнікі, маем права без чаргі, - падступае да акенца пара сярэдніх гадоў.

- А я лекар, чаму я вас павінен прапускаць? - абурыўся адзін з мужчын у чарзе, неахвотна саступаючы. - Ну, прыйдзеце вы да мяне ў бальніцу, я вам таксама так скажу.

Надпіс на другой касе абвяшчае: «Для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, сябраў Савета Рэспублікі і інвалідаў усіх груп і катэгорый, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны». І калі камусьці здаецца, што «дэпутацкай» каса называецца толькі фармальна, а самі прадстаўнікі ўлады тут не з'яўляюцца, то вы памыляецеся.

- Мне без чаргі, - хутка паказаў пасведчанне важны мужчына ў касцюме і чарга расступілася.

Мужчына праігнараваў усе пытанні, як і просьбу паказаць дакумент бліжэй. А, атрымаўшы свой білет, заканадавец адправіўся «па тэрміновых справах».

Зразумела, што ў большасці беларускіх дзяржаўных устаноў ёсць сакрэтнае правіла - «сваіх» абслугоўваць без чаргі. У гэтым жа выпадку здзіўляе тое, што робіцца гэта цалкам адкрыта. І нават напаказ.

Што тычыцца «дэпутатаў», то дзеля справядлівасці трэба сказаць, што льготы для гэтай катэгорыі насельніцтва даюцца не толькі ў Беларусі. Такая практыка існуе і ў многіх еўрапейскіх краінах. Магчыма нават, у іх ёсць такое ж права не стаяць у чарзе з простымі грамадзянамі.

Праўда, нешта падказвае, што ніводны з еўрапейскіх народных абраннікаў не насмеліўся б ім скарыстацца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках