25 красавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер з Магілёва: Дзякуй «дорбазычліўцам» за рэкламу!

5
Апазіцыянер з Магілёва: Дзякуй «дорбазычліўцам» за рэкламу!
ІГАР БАРЫСАЎ

У Магілёве невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі пра апазіцыю па суседстве, пасля чаго прагляды на мясцовым незалежным сайце выраслі ў шэсць разоў.

Улёткі з заклікам быць пільнымі, бо ў доме жывуць прадстаўнікі апазіцыі, атрымалі суседзі намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», рэдактара газеты «Наш Магілёў» Ігара Барысава.

Такі ўчынак зроблены цалкам у стылі 1937 года, аднак жыхары дома адрэагавалі на гэта зусім не так, як разлічвалі невядомыя аўтары ўлёткі.

«Атрымліваецца, што яны зрабілі толькі рэкламу нашаму партыйнаму сайту, а таксама сайту газеты «Наш Магілёў». Таму што я паглядзеў колькасць учорашніх праглядаў - скачок быў у шэсць разоў большы, чым звычайна. Дык вось вялікі дзякуй за рэкламу. Планавалі, як кажуць, адно, а ў выніку атрымалася зусім іншае», - распавёў актывіст «Радыё Рацыя».

На думку Ігара Барысава, аўтарамі гэтай улёткі імаверна з'яўляюцца супрацоўнікі мясцовай камунальнай службы, якія наважылі аказаць ціск на яго сям'ю.

Жонка Ігара Алена Барысава з'яўляецца кіраўніком таварыства ўласнікаў і надае шмат увагі стану абслугоўвання дома.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках