20 красавiка 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую калійную галіну ліхаманіць

3
Беларускую калійную галіну ліхаманіць

Лукашэнка вымушаны быў пайсці на зніжэнне экспартнай мыты на хлоркалій, каб не страціць рынкі.

Беларусь зніжае стаўку вывазной мыты на хлоркалій да 45 еўраў за тону з ранейшых 55 еўраў на тэрмін з 1 кастрычніка да 31 снежня гэтага года. Такая пастанова зацверджана ўказам Лукашэнкі №392 ад 25 кастрычніка, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.

Паводле інфармацыі TUT.BY, калійшчыкі ўжо даўно лабіравалі зніжэнне мыт ва ўмовах прыкметнага паслаблення рынку, зніжэння і цэн, і аб'ёмаў паставак. Між іншым, паводле звестак за восем месяцаў гэтага года, сярэдняя цана хлоркалію знізілася амаль на чвэрць. Паводле вынікаў першага паўгоддзя «Беларуськалій» знізіў чысты прыбытак у 5,2 разы і ўтрымаўся толькі на другім месцы сярод беларускіх ААТ.

Як раней паведамлялася, экспартную пошліну абнулілі з верасня 2013 года, каб знізіць нагрузку на ААТ «Беларуськалій» ва ўмовах рэзкага падзення аб'ёмаў экспарту пасля скандальнай адмовы расейскага «Уралкалія» працаваць праз сумесную збытавую кампанію БКК. У Беларусі ў 2015 годзе мыту зноў сталі спаганяць, усталяваўшы на ўзроўні 45 еўраў за тону. Экспарт хлоркалію летась склаў 9,2 млн тон. У 2016 годзе мыта была павялічаная да 55 еўраў.

Паводле звестак журналістаў, у бюджэт 2017 года мыта закладвалася на ўзроўні 55 еўраў за тону.

Мыта дзейнічае пры экспарце калійных угнаенняў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза (за выключэннем угнаенняў, якія вывозяцца ў Азербайджан, Грузію, Сербію і Туркменістан).

Як раней паведамлялася, нулявая стаўка вывазной мыты на калійныя ўгнаенні была ўстаноўлена ўказам №400 ад 5 верасня 2013 года для забеспячэння стабільнай работы ААТ «Беларуськалій». Першапачаткова ўказ дзейнічаў да 31 снежня 2013 года, пасля перыяд дзеяння быў павялічаны да 31 сакавіка 2014 года, а пасля - да 31 снежня. Да скасавання экспартная мыта складала 75-85 еўраў за тону.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках