16 красавiка 2024, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія ўлады: На «газпрамаўскую» царкву грошай няма

19
Віцебскія ўлады: На «газпрамаўскую» царкву грошай няма

Гаворка пра пачатак будаўнічых работ заўчасная, заяўляюць у аблвыканкаме.

На пратэсты супраць будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебску зрэагаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, піша nn.by.

З ініцыятывай пабудовы Сафійскага сабора выступіў арцыбіскуп Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Для будынка вызначылі месца на ўсходнім беразе Дзвіны, паміж вуліцамі Чэхава і Урыцкага у парку Партызанскай Славы. Дыяцэзія атрымала ўсе дазвольныя дакументы.

Аднак ідэя будаўніцтва выклікала крытыку як філасофскую, так і з пункту гледжання камфорту гараджан.

Па-першае, існуе ўнікальны Сафійскі сабор у Полацку. Як лічыцца, яго пабудова была звязана з жаданнем полацкіх князёў зацвердзіць самастойнасць нашых зямель - іншыя Сафійскія саборы існавалі ў Кіеве і Ноўгарадзе. Будаўніцтва яшчэ адной Сафіі, ды яшчэ такой манументальнай, выклікала здзіўленне.

Па-другое, гараджане негатыўна паставіліся да замены парку культавым будынкам. На іх думку, храмаў у цэнтры горада досыць. Яны катэгарычна супраць высечкі старых дрэваў.

У сувязі са зваротамі грамадзян у органы ўлады рабочую нараду з удзелам кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама, адпаведных абласных службаў правёў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Ён наведаў месца будучай будоўлі, каб на месцы вывучыць дакументацыю, праект, прывязку да мясцовасці.

«Дадзеная тэрыторыя адназначна мае патрэбу ў тым, каб яе прывесці ў парадак. Але пакуль не вырашана пытанне з крыніцай фінансавання ўзвядзення храма (на гэтыя мэты не прадугледжаны і не будуць выкарыстаныя сродкі з бюджэту), гаворка пра пачатак будаўнічых работ заўчасная. Тут патрэбен ўзважаны канструктыўны падыход», - цытуе Шарстнёва газета «Витебские Вести».

Такім чынам, ідэю будаўніцтва могуць адкласці на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках