20 красавiка 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Чатыры правілы рэалістычнай перазагрузкі стасункаў з Пуціным

5
Financial Times: Чатыры правілы рэалістычнай перазагрузкі стасункаў з Пуціным
ФОТА: EPA

Рашучасць у дачыненнях з Расеяй - самае галоўнае.

На думку журналіста Financial Times (пераклад - inopressa.ru) Філіпа Стывенса, неабходныя ўмовы перазагрузкі стасункаў з пуцінскай Расеяй - гэта рашучасць, паслядоўнасць, уцягванне і павага.

«Рашучасць важней за ўсё. Пуцін - хутчэй апартуніст, чым вялікі стратэг. Гэты лідар стараецца выведаць і праверыць слабыя месцы апанентаў. З боку Захаду было памылкай турбавацца, што стрымліванне [Расеі] можа быць успрынятае, як правакацыя. Не здолеўшы праявіць рашучасць, ён выклікаў нарастанне, а не спад напружанасці. Размяшчэнне войскаў NATO бліжэй да пярэдняга краю Усходняй Еўропы ў некаторай ступені паспрыяла заспакаенню грамадскасці. Аднак Вашынгтону трэба выразна даць зразумець, якія лініі ў Сірыі і Еўропе нельга перасекчы без наступстваў», - гаворыцца ў артыкуле.

«Другі інгрэдыент - паслядоўнасць, - сцвярджае журналіст. - Пуцін умее карыстацца расколам і нерашучасцю. Еўрапейскім дзяржавам, напрыклад, неабходна паказаць, што ў дачыненнях з Масквой яны могуць адкінуць рознагалоссі. Замест таго, каб прадаўжаць эканамічныя санкцыі кожныя некалькі месяцаў - кожны раз надаючы Расеі магчымасць сеяць раскол, - ЕЗ трэба змяніць іх дынаміку, абвясціўшы іх бестэрміновымі. іх трэба будзе скасаваць, толькі калі Крэмль зменіць свае паводзіны. Паслядоўнасць таксама патрабуе шэрагу вывераных адказаў на варожыя дзеянні. Масква павінна ведаць, што кібератакі і падрыўная дзейнасць пацягнуць за сабой адказ - няхай гэта будзе абмежаванне перасоўванняў блізкіх паплечнікаў [пуцінскага] рэжыму ці ўзмацненне жорсткасці эканамічных санкцый».

Пры гэтым не трэба забываць аб прызнанні ўзаемных інтарэсаў Расеі і Захаду і яе ўцягванні ў іх абарону - напрыклад, супрацьстаянне тэрарызму і прадухіленне распаўсюджвання ядзернай зброі.

«Нарэшце, ёсць яшчэ слова «павага», - нагадвае Стывенс. - Тое, што Расея слабая ў большасці вымярэнняў сілы, відавочна. Аднак гэта не значыць, што з боку амерыканскага прэзідэнта разумна абнародаваць гэтую нязручную рэальнасць для крыўдлівага расейскага прэзідэнта [як гэта зрабіў Абама пару гадоў таму, назваўшы Расею «рэгіянальнай дзяржавай»]. Сумна тое, што калі Пуцін прадоўжыць прыкідвацца, што Расея валодае вялікай магутнасцю, яна нарэшце перастане быць вялікай краінай».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках