28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію імя Сахарава атрымалі праваабаронцы-язідкі з Ірака

Прэмію імя Сахарава атрымалі праваабаронцы-язідкі з Ірака
НАДЗІЯ Мурад Басі Таха
ФОТА: DPA

Сярод кандыдатаў на прэмію Еўрапарламента сёлета былі таксама турэцкі журналіст Джан Дзюндар і лідар крымскіх татараў Мустафа Джамілеў.

Прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» 2016 года атрымалі іракскія праваабаронцы, прадстаўніцы язідаў Надзія Мурад Басі Таха і Ламія Аджы Башар. Пра гэта ў чацвер, 27 кастрычніка, паведаміў у сваім мікраблогу Twitter старшыня фракцыі лібералаў у Еўрапарламенце Гі Вэрхафштат, паведамляе DW.

«Гэтая прэмія - знак прызнання той барацьбы, якую Надзія і Ламія вялі цягам іх жыцця», - заявіла дэпутатка Еўрапейскага парламента з Гішпаніі Беатрыс Бэсэра Басцерэчаа, якая намінавала абедзвюх жанчын на атрыманне праваабарончай прэміі. Пасля таго, як гэтыя жанчыны вырваліся з сэксуальнага рабства, у якое былі адпраўленыя джыхадзістамі «Ісламскай дзяржавы» (ІД), яны «маглі выбраць ролю ахвяр, але замест гэтага наважылі выкарыстаць досвед сваіх пакут для дапамогі ўсім жанчынам і дзяўчынкам, якія застаюцца ў руках тэрарыстаў, а таксама для барацьбы за правы ўсіх пацярпелых ад генацыду язідаў», падкрэсліла Бэсэра Басцерэчаа.

Былыя палонніцы

Надзія Мурад Басі Таха, якая нарадзілася ў 1993 годзе, трапіла ў палон да баявікоў ІД у жніўні 2014 года. Упершыню яна распавяла сваю гісторыю падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН у 2015 годзе. Маці і брат дзяўчыны былі забітыя.

16 верасня 2016 года былая палонніца ІД была прызначаная паслом добрай волі ААН. 10 кастрычніка яна таксама была ўзнагароджаная праваабарончай прэміяй Рады Еўропы імя Вацлава Гаўла.

Ламія Аджы Башар трапіла ў палон таксама ў 2014 годзе ў 16-гадовым узросце. Падчас уцёкаў з палону яна падарвалася на міне і страціла вочы.

Сахараўская прэмія «За свабоду думкі», названая так у гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснаваная Еўрапейскім парламентам у 1988 годзе для ўзнагароджання людзей ці грамадскіх арганізацый, якія праславіліся ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках