29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску ўсталююць ялінку за $50 тысяч

19
У Віцебску ўсталююць ялінку за $50 тысяч
ФОТА СЯРГЕЯ СЕРАБРО

Улады ўжо абвясцілі тэндэр на вялікія сумы за ўсталяванне і дэмантаж навагодняй ялінкі.

Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка абвясціла два тэндэры, звязаныя з падрыхтоўкай абласнога цэнтра да навагодніх святаў, піша news.vitebsk.cc.

Першы тэндэр арыенціровачным коштам 32 200 рублёў абвешчаны на мантаж і дэмантаж металаканструкцый універсальнай навагодняй елкі на плошчы Перамогі. Усталяванне каркаса, згодна з умовамі закупкі, павінна пачаць 26 лістапада, а скончацца гэтыя працы не пазней за 12 снежня.

Другая закупка, ужо коштам 62 900 рублёў, прызначаная для мантажу і наступнага дэмантажу святочнай ілюмінацыі на навагодняй елцы. Гэтыя працы падрадчыкі павінны паспець зрабіць з 1 да 16 снежня. Характэрна, што першапачаткова ў гэтым тэндэры арыенціровачны кошт работ быў сумай 74 113 рублёў 76 капеек, аднак 27 кастрычніка зазнаў карэкціроўку.

Трэба адзначыць, што пералічаныя вышэй за працу грошы не ўключаюць усталяванне ў каркас ссечаных натуральных ялінак, гэтак жа, як не вядома - колькі гэтыя ялінкі будуць каштаваць. Так што можна смела выказаць здагадку, што сума выдаткаў на галоўную навагоднюю елку абласнога цэнтра будзе значна вышэйшай.

Перанос цэнтра святкавання Новага года з плошчы Свабоды на плошчу Перамогі ў Віцебску адбыўся ў 2009 годзе, пасля высечкі на гэтай плошчы сквера. Тады ж горад набыў металічны каркас для елкі вышынёй блізу 35 метраў - хоць дагэтуль у абласным цэнтры ўжо некалькі гадоў галоўную навагоднюю ялінку збіралі на падобным каркасе, яна была значна меншай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках