20 красавiка 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Брамнік НХЛ выканаў параду беларускага міністра лавіць шайбу зубамі

Відэафакт: Брамнік НХЛ выканаў параду беларускага міністра лавіць шайбу зубамі

Брамнік «Тампы» Бэн Бішоп увасобіў запаветы экс-міністра спорту і турызму Качана.

Брамнік «Тампы» і нацыянальнай каманды ЗША Бэн Бішоп на практыцы ўвасобіў запаветы былога міністра спорту і турызму Беларусі Алега Качана, які пяць гадоў таму падчас падвядзення вынікаў чэмпіянату свету заклікаў галкіпера беларускай дружыны Андрэя Мезіна «шайбу лавіць зубамі», піша tut.by.

Раззлаваны гульнёй нацыянальнай каманды на ЧС-2011, дзе Беларусь ледзь убераглася ад вылету з элітнага дывізіёна, Алег Качан у сэрцах сказаў: «Мезін павінен бяззубым хадзіць: шайбу лавіць зубамі - не прапускаць. Абаронцы павінны з пераламанымі рукамі і нагамі на лёд выходзіць, не даваць забіць шайбу ў сваю браму».

У матчы чэмпіянату НХЛ 29-гадовы брамнік «Тампы» Бэн Бішоп, адбіваючы магутны кідок ва ўпор 25-гадовага нападніка «Таронта» Піцера Холанда, выконваў усё так, як завяшчаў Алег Качан. Здзейсніўшы гераічны сэйв і зняўшы прабітую шайбай маску, ён выявіў у ёй два верхнія пярэднія зубы.

Здарылася гэта ў канцы другога перыяду пры ліку 4:0 на карысць «Тампы». Аднак, Бэн Бішоп дайграў матч, у Котра «Тампа» перамагла «Таронта» з лікам 7:3. Галкіпер «маланак» у гэтай гульні адбіў 40 з 43 кідкоў (93%).

Бэн Бішоп з ростам 201 см з'яўляецца самым высокім брамнікам у НХЛ за ўсю гісторыю. У мацнейшай лізе планеты ён выступаў за «Атаву» (2011-2013) і «Тампу» (з 2013-га), з якой у 2015 годзе дабраўся да фіналу Кубка Стэнлі. Гадавы заробак Вялікага Бэна складае 5,950 мільёна даляраў, у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ ён адыграў 235 матчаў (133 перамогі), адбіўшы 92% кідкоў. У розыгрышах Кубкаў Стэнлі на ягоным рахунку 36 паядынкаў (21 перамога) і 92,7% адбітых кідкоў.

Разам з нацыянальнай каандай ЗША ў 2013 годзе Бэн Бішоп стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках