24 красавiка 2024, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ правярае пашпарты на беларуска-расейскай мяжы

12
ФСБ правярае пашпарты на беларуска-расейскай мяжы
Фота: transler.ru

У Расею праз Беларусь замежнікам нельга праехаць на аўто, але самалётам або цягніком - можна.

26 кастрычніка дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка ехала на аўтамабілі праз Беларусь у Маскву. Без праблем пераехала ўкраінска-беларускую мяжу, а беларуска-расейскую мяжу не змагла - расейскія памежнікі яе развярнулі. Не прайшла ўкраінская народная дэпутатка і пашпартны кантроль, якога таксама не існуе, як сцвярджае кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка:

«Пунктаў пропуску на беларуска-расейскай мяжы няма. Памежных, маецца на ўвазе. І памежны кантроль не вядзецца. Яны робяць памежныя праверкі, хутчэй за ўсё, у рамках міграцыйнага кантролю і гэтак далей. Таму, на сваёй тэрыторыі яны маюць права праводзіць мерапрыемствы, звязаныя з міграцыйным кантролем так, як у іх вызначана ўнутры».

Пунктаў менавіта памежнага кантролю на мяжы з Беларуссю і няма, а вось пункты памежнага пропуску, як высвятляецца - ёсць. І праз іх транзітнікаў-замежнікаў з тэрыторыі Беларусі ў Расею не пускаюць. Маўляў, усе замежнікі павінны ехаць выключна праз міжнародныя пункты пропуску, а такіх на мяжы Беларусі і Расеі няма. Найбліжэйшы - у аэрапорце «Мінск-2». І Надзея Саўчанка вымушаная была вяртацца з беларуска-расейскай мяжы ў Менск і ляцець у Маскву самалётам «Белавія».

Ці шмат такіх транзітных падарожнікаў заварочваюць расейскія памежнікі назад у Беларусь? У Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расеі такое пытанне сустракаюць падазрэннем.

ФСБ Расеі: «Трэба праверыць, для якіх мэт вы інфармацыю спрабуеце атрымаць...Трэба пераканацца ў станоўчых намерах вашых...».

Як даведалася «Еўрарадыё», праверыць пашпарт на мяжы з Расеяй могуць нават у пасажыраў аўтамабіляў з беларускімі нумарамі:

«Я нават некалькі разоў пытаўся: «Хлопцы, а што гэта такое? «Дык яны кажуць, што гэта ў іх такія захады супраць тэрарызму. Перапытаў, якіх грамадзян яны тут затрымліваюць? «Напрыклад, украінцам мы не даем тут праязджаць», - распавядае мэнэджар БелТОЛЛ Сяргей Буры.

Гэта абмежаванне распаўсюджваецца выключна на тых, што едзе транзітам праз Беларусь аўтатранспартам. Замежніку не прададуць квіток на аўтобус, які ідзе транзітам праз Беларусь у Расею. Нават з Менска ў Маскву не прададуць квіток, калі вы не грамадзянін Беларусі. А вось квіток на цягнік - лёгка. Ну, прынамсі так мне адказваюць у даведцы сталічнага чыгуначнага вакзала на пытанне, ці магу купіць квіткі на цягнік у Маскву сабе і свайму сябру-ўкраінцу.

«Так, квіток прададуць - у Маскву няма ніякай мытні, ніякай мяжы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках