Жыхары Забайкалля - Пуціну: Пенсіянеры галадаюць, сабак страляюць
71- 27.10.2016, 19:54
- 48,808
Пра гэта яны паведамілі ў відэазвароце да прэзідэнта РФ.
Жыхары Забайкалля, якія сталі пагарэльцамі, заяўляюць, што ім няма дзе жыць, няма заробкаў, перспектыў ніякіх не назіраецца з развязанне праблем.
Пра гэта яны паведамілі ў відэазвароце да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
"Жыць нам няма дзе, дапамогі таксама чакаць няма ад каго. Згарэла ўсё дашчэнту. Нічога не засталося. Пенсіі не плацяцца, заробкаў няма, сабак страляюць, і наогул грошай не выдаюць ніякіх. Пенсіянеры жывуць надгаладзь. Я асабіста жыву на адной гарбаце", - сказалі мясцовыя жыхары.
З іх слоў, работы для моладзі няма.
"Нам няма куды ісці. Нам даводзіцца з'язджаць. Калі ўсё ж будзе дапамога нам, забайкальцам? Нам трэба, каб прысвоілі статус уцекачоў. Бо Вы дапамагаеце толькі ўцекачам", - адзначылі яны.
Лясныя пажары вясной гэтага года знішчылі некалькі населеных пунктаў у Бураціі і Забайкаллі РФ, піша liga.net. .
Расейскі сацыёлаг, публіцыст Ігар Эйдман заявіў, што прапагандысцкая машына краіны-агрэсара Расеі можа цяпер падтрымліваць толькі рэйтынг прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.