29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аддзел прапаганды штампуе тэксты пра карысць Еўрапейскіх гульняў?

8
Аддзел прапаганды штампуе тэксты пра карысць Еўрапейскіх гульняў?
ФОТА: REUTERS

Галоўны рэдактар «Спартыўнай панарамы» ў аўтарскай калонцы пра Еўрагульні амаль слова ў слова ўзнавіў тэксты іншых выданняў.

У мінулы аўторак, 25 кастрычніка, у друкаваным органе Мінспорту, газеце "Спартыўная панарама» выйшла калонка галоўнага рэдактара, прысвечаная плюсам ад правядзення ў Беларусі другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

Як адзначае by.tribuna.com , у панегірычным матэрыяле «Гульні будуць добрымі» невядомым чынам выйшла так, што ў галоўнага рэдактара «СП» Віктара Рабініна трапляюцца тэкставыя кавалкі, якія даслоўна паўтараюць матэрыялы, апублікаваныя некалькімі днямі раней у іншых СМІ.

Проста часам дзівуешся, як жа ў людзей супадаюць думкі. Супадаюць слова ў слова. Галоўны рэдактар«СП» здолеў наладзіцца на адную хвалю з аўтарам сайта Sport.tut.by, а таксама з алімпійскім чэмпіёнам Леанідам Тараненкам, словы якога ў якасці каментара падала «СБ. Беларусь сегодня».

Вось, уласна, калонка Віктара Рабініна. Выдзеленыя месцы, на якія варта звярнуць асаблівую ўвагу.

А цяпер паглядзіце, што выйшла на sport.tut.by у аўтарстве аглядальніка партала Кірылы Кліменкова за некалькі дзён да публікацыі ў «СП».

Дата публікацыі: 21 кастрычніка 2016 а 18.14

«СБ. Беларусь сегодня» таксама абагнала Віктара Рабініна на некалькі дзён і амаль даслоўна думкі галоўнага рэдактара СП, але толькі чамусьці вуснамі іншага чалавека - алімпійскага чэмпіёна Тараненкі.

Дата публікацыі: 21 кастрычніка 2016 а 18.14

У выніку, атрымалася такое сваяцтва душ паміж выданнямі, якія фармальна адзін з адным не звязаныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках