25 красавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэльгіі гатовыя падпісаць дамову аб вольным гандлі ЕЗ з Канадай

У Бэльгіі гатовыя падпісаць дамову аб вольным гандлі ЕЗ з Канадай

Бэльгіі ўдалося дасягнуць дамоўленасці з зямлёй Валоніі наконт пагаднення аб зоне вольнага гандлю ЕЗ - Канада.

Перамовы з федэральнымі рэгіёнамі Бэльгіі аб падпісанні гандлёвага пагаднення паміж ЕЗ і Канадай закончыліся дамоўленасцю старон. Пра гэта распавялі прадстаўнікі ўрада, піша unn.com.ua.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Бэльгіі Шарля Мішэля, пагадненне з Канадай вельмі важнае з эканамічнага пункту гледжання, а прыбытак ад яго рэалізацыі складзе 12 млрд еўраў.

У той жа час апошняе слова ў гэтай спрэчцы павінны сказаць парламенты франкафонных суб'ектаў бэльгійскай федэрацыі.

Нагадаем, што ратыфікацыя пагаднення эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕЗ і Канадай апынулася пад пагрозай праз блакаванне асобнымі рэгіёнамі Бэльгіі.

Дэлегацыя Канады прыняла пастанову скасаваць свой візіт на форум ЕЗ-Канада, які павінен быў адбыцца ў Брусэлі. На мерапрыемстве павінна было адбыцца падпісанне Усёабдымнага эканамічнага і гандлёвага пагаднення паміж Канадай і ЕЗ, аднак яго перанеслі на нявызначаны час. СМІ паведамлялі, што пагадненне ўсё ж можа быць падпісанае ў снежні: гэта стане магчымым толькі пасля згоды Валоніі.

Валонцам, у сваю чаргу, прапанавалі дадатковую дэкларацыю, якая растлумачыць спрэчныя моманты і будзе прынятая разам з падпісаннем усяго пагаднення.

Для ўваходжання ў дзеянне дамовы яе павінны падпісаць кіраўнікі 28 краін-чальцоў ЕЗ, аднак Бэльгія не можа ратыфікаваць пагадненні праз пратэст некалькіх федэральных суб'ектаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках