19 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple прэзентавала новы MacBook Pro

8

Новая версія ноўтбука стане самай тонкай і самай лёгкай у гісторыі Mac.

Кампанія Apple прэзентавала новы ноўтбук MacBook Pro. Гэтая лінейка тавараў амерыканскай кампаніі не абнаўлялася ўжо чатыры гады. Першы MacBook з'явіўся 25 гадоў таму.

ФОТА: REUTERS

13-цалевая версія ноўтбука стане самай тонкай і самай лёгкай у гісторыі Mac. Як удакладнілі ў Apple, ён важыць усяго 1,36 кг. Таксама ёсць 15-цалевая версія, якая важыць 1,81 кг і абсталяваная працэсарам Intel i7 і графічным працэсарам Radeon Pro.

Асаблівым новаўвядзеннем стане сэнсарная панэль Touch Bar, размешчаная на клавіятуры. Яе змесціва змяняецца ў залежнасці ад абранага прыкладання. Панэль будзе прапаноўваць падставіць слова падчас набору тэксту і з яе дапамогай можна будзе выбіраць эмодзі, змяняць гучнасць або выкарыстоўваць інструменты пры рэдагаванні фатаграфій, піша «Інтэрфакс».

Таксама на клавіятуры з'явілася сістэма ідэнтыфікацыі TouchID, карыстальнікі змогуць з дапамогай спецыяльнага чыпа аўтарызоўваць свае онлайн-набыткі і нават перамыкаць карыстальнікаў сістэмы.

Таксама ўласную кнопку атрымала сістэма Siri.

Стваральнікі абяцаюць, што новы MacBook будзе працаваць цішэй, а дынамікі наадварот сталі больш магутнымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках