18 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць беларусаў адправяцца ў Антарктыду

28
Шэсць беларусаў адправяцца ў Антарктыду
ФОТА З САЙТА СЕЗОНЫ-ГОДА.РФ

На даследаванні Антарктыды Беларусь выдаткоўвае амаль 5,5 млн даляраў на год.

Намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў, начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў паведаміў журналістам, што ў склад дзявятай беларускай палярнай экспедыцыі ўвайшло шэсць чалавек.

Прэсе ўдалося пагутарыць з ім перад сустрэчай грамадскасці з удзельнікамі палярных экспедыцый мінулых гадоў, якая адбылася 27 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук у Менску, піша БелаПАН.

Мерапрыемства было прысвечанае старту новай антарктычнай экспедыцыі, якая пройдзе з лістапада 2016 года да траўня 2017 года. Яго арганізатарам выступілі Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН і Акадэмія навук агулам а таксама моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіяльта», які падрыхтаваў публічную лекцыю «Беларусь: пункт апоры ў Антарктыцы».

У складзе папярэдняй палярнай экспедыцыі было пяць чалавек, нагадаў Гайдашоў, удзельнікаў новай экспедыцыі ў Антарктыду - шасцёра. Сярод іх двое палярнікаў з мінулай каманды - гэта нязменны начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, а таксама інжынер-механік Аляксей Захватаў. Яшчэ адзін удзельнік - інжынер-эколаг і біёлаг Юрый Гігіняк, які неаднаразова быў у Антарктыдзе, апошні раз працаваў там у складзе 6-й беларускай экспедыцыі.

Трое ўдзельнікаў экспедыцыі адправяцца на ледзяны кантынент упершыню - гэта інжынер-даследчык аэразольнага-газавага складу атмасферы і азонавага пласта, інжынер-механік, а таксама механік эксплуатацыі машын і механізмаў, імёны якіх стануць вядомыя пазней.

«Палова ўдзельнікаў экспедыцыі - навуковыя супрацоўнікі, прадстаўнікі НАН, іншая палова - тэхнічныя спецыялісты, - сказаў намеснік кіраўніка Цэнтра палярных даследаванняў. - У гэтай экспедыцыі мы будзем рэалізоўваць праграму ўсіх пяці зацверджаных навуковых кірункаў, уключаючы вывучэнне аэразольнага-газавага складу атмасферы, вывучэнне азонавага пласта, аспекты геафізікі, біялогіі і мікрабіялогіі».

Акрамя гэтага, адзначыў Гайдашоў, у гэтым палярным сезоне плануецца зрабіць васьмісэкцыйную платформу і санітарна-гігіенічны блок Беларускай антарктычнай станцыі.

«Наяўнасць ўласнай станцыі - гэта не проста нейкі знак ці іміджавы момант, гэта момант практычны, - падкрэсліў ён. – Дагэтуль беларускія антарктычныя экспедыцыі працавалі ў старых будынках і збудаваннях, яшчэ засталіся ў гэтым раёне Антарктыды з савецкіх часоў, пабудаваныя ў 1960-1970-я гады. Яны састарэлі маральна і фізічна, яны ўжо досыць старыя - стыхія ўнесла свае карэктывы. Раней расейскі бок даў іх нам у часовае бязвыплатнае карыстанне для таго, каб на першы час у нас быў свой дах над галавой і мы маглі развіваць нацыянальную інфраструктуру, абапіраючыся на нешта наяўнае».

Нагадаем, падчас 8-й беларускай палярнай экспедыцыі быў зроблены першы модуль Беларускай антарктычнай станцыі - трохсэкцыйны спецыялізаваны лабараторна-жылы адсек. Будаўніцтва вядзецца каля гары Вячаровая, якая размяшчаецца ля пагоркаў Тала ва Усходняй Антарктыдзе.

Гайдашоў таксама паведаміў журналістам, што дзяржаўная праграма даследавання Антарктыды каштуе Беларусі прыкладна 5,45 млн даляраў на год.

Адказваючы на пытанні, Гайдашоў не назваў агульную суму сродкаў, што выдаюцца на беларускую антарктычную праграму, аднак адзначыў, што калі суму гадавога фінансавання падзяліць на лік усіх беларускіх пенсіянераў, то кожны з іх атрымае па чатыры рублі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках