29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: NATO проста адказвае Расеі

2
Столтэнбэрг: NATO проста адказвае Расеі
Енс Столтэнбэрг
Архіўнае фота CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Альянс не шукае падстаў для канфрантацыі, размяшчаючы войскі на мяжы з РФ - гэта захад у адказ на ўзмацненне войска РФ у рэгіёне.

Размяшчаючы войскі на ўсходзе Еўропы, Паўночнаатлантычны альянс імкнецца не да эскалацыі напружання ў рэгіёне, а да стрымлівання замежнапалітычнай агрэсіі цяперашняй РФ і прадухілення канфліктаў. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, піша служба ВВС.

Пастанова Варшаўскага саміту аб размяшчэнні яшчэ чатырох тысяч вайскоўцаў NATO на ўсходніх рубяжах Альянсу з'яўляецца "сігналам стрымлівання", растлумачыў ён, дадаўшы пры гэтым, што NATO не разглядае Расею як "непазбежную пагрозу" - блок "проста адказвае" на ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну, і на ядзернае запалохванне краін ЕЗ крамлёўскім рэжымам.

Раней на гэтым тыдні Столтэнбэрг паведаміў, што 16 краін-чальцоў NATO гатовыя размясціць войскі ва Усходняй Еўропе. Чатыры батальёны NATO пад камандаваннем Канады, ЗША, Вялікабрытаніі ды Нямеччыны з'явяцца ў пачатку 2017 года адпаведна ў Латвіі, Польшчы, Эстоніі і Літве.

Пуцінская Расея паступова нарошчвае вайсковую прысутнасць на захадзе краіны. У траўні Мінабароны краіны-агрэсара заявіла аб стварэнні ля заходніх меж трох новых дывізій.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках